Партыя свабоды (Нідэрланды)
Partij voor de Vrijheid | |
---|---|
нідэрл.: Partij voor de Vrijheid | |
Лідар | Герт Вілдэрс |
Дата заснавання | 22 лютага 2006 года |
Штаб-кватэра | Амстэрдам |
Краіна | |
Ідэалогія | Новыя правыя,Нацыяналізм, Еўраскептыцызм, Кансерватыўны лібералізм |
Інтэрнацыянал | |
Колькасць членаў | 1[2] |
Месцаў у ніжняй палаце |
12 / 150 |
Месцаў у Еўрапарламенце |
4 / 26 |
Сайт | pvv.nl (гал.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Партыя свабоды (Партыя за свабоду; нідэрл.: Partij voor de Vrijheid — PVVPartij voor de Vrijheid — PVV) — нацыяналістычная папулісцкая палітычная партыя[3] ў Нідэрландах, якая прытрымліваецца ліберальных поглядаў на эканамічныя пытанні і якая займае жорсткую пазіцыю ў дачыненні да іміграцыі і звязаных з ёй сацыяльных і культурных працэсаў. Цэнтральная фігура, заснавальнік і лідар партыі, а таксама яе адзіны член — Герт Вілдэрс. Усе члены фракцый партыі ў абедзвюх Палатах нідэрландскага парламента і Еўрапейскім парламенце, а таксама ў муніцыпалітэтах і г. д. фармальна з'яўляюцца беспартыйнымі.
Партыя была заснавана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Гертам Вілдэрсам праз некаторы час пасля яго выхаду з ліберальнай Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю. Афіцыйнай датай стварэння партыі лічыцца 22 лютага 2006 года. На парламенцкіх выбарах 22 лістапада 2006 года партыя атрымала 579 490 галасоў (5,9%) і 9 месцаў у Палаце прадстаўнікоў з 150. Партыя не прыняла ўдзел у рэгіянальных выбарах 2007 года, з-за чаго яна не прадстаўлена ў Сенаце. На выбарах у Еўрапейскі парламент 2009 года партыя атрымала 769 125 галасоў (17%) і 4 месца з 25 (у цяперашні час — 5).
У выніку выбараў 9 чэрвеня 2010 года партыя павялічыла сваё прадстаўніцтва ў парламенце да 24 месцы, заняўшы па выніках галасавання трэцяе месца, набраўшы 1 453 944 (15,5%) галасоў і прапусціўшы наперад толькі Народную партыю за свабоду і дэмакратыю і Партыю працы.
14 кастрычніка 2010 года лідар Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю Марк Рутэ быў прызначаны прэм'ер-міністрам Нідэрландаў. У склад новай кіруючай кааліцыі ўвайшла таксама партыя Хрысціянска-дэмакратычны заклік. Партыя свабоды падтрымала новую кіруючую кааліцыю, але не атрымала міністэрскіх партфеляў.
На выбарах у Еўрапарламент 2014 года партыя набрала 13,32 % галасоў, атрымаўшы 4 месцы з 26 адведзеных Галандыі. 16 чэрвеня 2015 года партыя ўвайшла ў новую створаную еўранацыяналістычнымі партыямі некалькіх краін фракцыю «Еўропа нацый і свабод» у Еўрапейскім парламенце[4].
-
Найбольшую колькасць галасоў па акругах на выбарах 2010 года (PVV — блакітным колерам)
-
Галасаванне за партыю на выбарах 2010 года
Зноскі
- ↑ Verkiezingsuitslagen.nl Праверана 8 лютага 2022.
- ↑ Documentation Center Dutch Political Parties Праверана 7 кастрычніка 2021.
- ↑ [1] Koen Vossen. The Power of Populism: Geert Wilders and the Party for Freedom in the Netherlands. — Routledge, 2016. — 280 p. — ISBN 9781317292890.
- ↑ [2] Ультраправые евродепутаты создали фракцию