Парца (рака)
Парца | |
---|---|
руск. Парца | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 117 км |
Басейн | 2 700 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 8 км ад вёскі Іванцава Спаскага раёна Пензенскай вобласці |
• Каардынаты | 53°56′56″ пн. ш. 43°28′19″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вад |
• Месцазнаходжанне |
55 км ад вусця Зубава-Палянскі раён |
• Каардынаты | 54°20′08″ пн. ш. 42°41′34″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вад → Мокша → Ака → Волга → Каспійскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Мардовія, Пензенская вобласць |
Код у ДВР | 09010200412110000028418 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Парца — рака ў Мардовіі і Пензенскай вобласці Расіі, правы прыток Вада (басейн Акі).
Бярэ пачатак за 8 км ад вёскі Іванцава Спаскага раёна Пензенскай вобласці. Даўжыня ракі 117 км, з іх 92 км — на тэрыторыі Мардовіі. Шырыня рэчышча ракі да 15 метраў, глыбіня да 3 метраў. Плошча вадазбору — 2700 км², з іх на тэрыторыі Мардовіі — 2200 км². На рацэ размешчаны пасёлак гарадскога тыпу Зубава Паляна.
Назва ракі, верагодна, паходзіць ад макшанскага слова паръхци, якое азначае «багавінне».