Патані (тайск. ปัตตานี) — правінцыя на поўдні Тайланда. Мяжуе з правінцыямі: Яла, Наратхіват і Сангкхла. Патані размешчана на паўвостраве Малака, на поўначы абмываецца Сіямскім залівам. Патані — адна з чатырох правінцый Тайланда, большасць насельніцтва ў якой складаюць малайцы-мусульмане (88 % ад усяго насельніцтва). Яны размаўляюць на мове яві, якую звычайна лічаць дыялектам малайскай мовы.