Паўлаўск (Санкт-Пецярбург)
Горад
| ||||||||||||||||||||
Паўлаўск (руск.: Павловск) — горад (з 1796) у Расіі, у складзе Пушкінскага раёна Санкт-Пецярбурга. Насельніцтва 15,0 тыс. чалавек (2003). Заснаваны ў 1777 годзе. Размешчаны на рацэ Славянка за 25 км на поўдзень ад цэнтра Санкт-Пецярбурга і за 3 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра горада Пушкін. Чыгуначная станцыя Паўлаўск.
У 1918-1944 гадах горад насіў назву Слуцк у гонар рэвалюцыянеркі Веры Слуцкай.