Паўлегендарны кароль Швецыі

Паўлегендарныя каралі Швецыі (шведск.: Svenska sagokungar) — паслядоўнасць шведскіх каралёў да Эрыка Пераможца, пра якіх вядома з такіх крыніц, як ісландскія сагі, «Беавульф», сачыненні Рымберта, Адама Брэменскага і Саксона Граматыка. Іх рэальнае існаванне ставіцца пад сумнеў, бо звесткі пра іх атрыманы з няпэўных крыніц. Па-шведску іх называюць sagokungar, што можна перавесці як «казачныя каралі» ці «каралі з саг». Амаль усіх паўлегендарных каралёў крыніцы адносяць да дынастыі Інглінгаў/Скілфінгаў ці па прамой лініі, ці праз Рагнара Лодбрака, і дынастыі Ск'ёльдунгаў.

Дынастыя Інглінгаў/Скілфінгаў

Каралі, якія належаць да старажытнай дынастыі, згаданай як у ісландскіх сагах, так і ў «Беавульфе». Манархі, якія былі іх папярэднікамі, носяць міфічны характар і прыведзены ў спісе міфічных каралёў Швецыі. Апроч нахваных, каралі дынастыі згаданы і ў іншых, больш надзейных крыніцах[1].

  • Эгіль (канец V ст. — каля 515)
  • Отар (каля 515—530)
  • Адыльс (каля 530—575)
  • Эйстэйн (каля 575—600)
  • Сёльвэ (пачатак VI ст.)
  • Інгвар Высокі (канец VI ст.)
  • Анунд Дарога (пачатак VII ст., да 640)
  • Інг'яльд Каварны (каля 640—655)

Дынастыя Ск'ёльдунгаў

Дынастыя Ск'ёльдунгаў змяніла Інглінгаў у VII ст., хоць прадстаўнікі дынастыі час ад часу станавіліся каралямі Швецыі і ў папярэднія гады. Згадкі пра яе захаваліся ў легендах пра Харальда Баязуба і Рагнара Лодбрака. Б’ёрн Жалезнабокі лічыцца заснавальнікам наступнай дынастыі. Паводле сцвярджэння Саксона Граматыка, Сігурд Рынг належаў да Інглінгаў і быў сынам Інг'яльда Каварнага. Аднак у сагах яго бацькам паказаны Рандвер, конунг Гардарыкі, або Вальдар, намеснік Даніі, або Хрорык Кідальнік Кольцаў, кароль Даніі і Зеландыі.

  • Алі Моцны (IV—V стст.)
  • Івар Шырокія Абдымкі (каля 655—695)
  • Харальд Баязуб (каля 705—750)
  • Сігурд Рынг (каля 750 — каля 770)
  • Рагнар Лодбрак (каля 770—785)
  • Ёстэн Жорсткі (каля 785)

Дынастыя Мунсё

Паміж крыніцамі няма поўнай згоды, прычына якой — магчымасць адначасовага кіравання некалькіх каралёў, бо Швецыя ў той час была выбарнай манархіяй. Найбольш лагічнае тлумачэнне складаецца ў тым, што каралі кіравалі сумесна, напрыклад, два браты маглі быць выбраны разам. Асабліва адзначаюцца выпадкі, калі вялася грамадзянская вайна (Б’ёрн з Хогі, Анунд Упсальскі) або праблемы пераемнасці (Эрык Пераможны, Олаф II Б’ёрнсан, Сцюрб'ёрн Моцны).

Зноскі

  1. Імёны паводле Каралі Швецыі