Паўль Эрліх
Паўль Эрліх | |
---|---|
ням.: Paul Ehrlich | |
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1854[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 жніўня 1915[1][2][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Hedwig Pinkus[d] |
Род дзейнасці | біёлаг, імунолаг, вынаходнік, урач, выкладчык універсітэта, хімік, фармаколаг |
Навуковая сфера | Імуналогія, бактэрыялогія, хімія, хіміятэрапія |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][4] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Karl Weigert[d] і Роберт Кох |
Вядомы як | даследчык у вобласці імуналогіі, заснавальнік хіміётэрапіі |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне, (1908), медаль Лібіха |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўль Э́рліх (ням.: Paul Ehrlich, 14 сакавіка 1854, Штрэлен, Сілезія — 20 жніўня 1915, Бад-Хомбург, Германія) — нямецкі лекар, імунолаг, бактэрыёлаг, хімік, заснавальнік хіміятэрапіі. Доктар медыцыны (1878). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1908, разам з І. І. Мечнікавым). Ганаровы член Нямецкага хімічнага таварыства[5].
Вучыўся ва ўніверсітэтах у гарадах Брэслаў, Страсбургу, Фрайбургу[5], Лейпцыгу. З 1878 г. працаваў у Берлінскай клініцы. З 1887 г. у Берлінскім універсітэце, з 1890 г. прафесар. Адначасова з 1882 г. у Інстытуце інфекцыйных хвароб Р. Коха ў Берліне. З 1896 г. дырэктар заснаванага ім[5] Інстытута па вывучэнні сываратак у Штэгліцы. З 1899 года дырэктар Інстытута эксперыментальнай медыцыны ў Франкфурце-на-Майне.
Навуковая дзейнасць
П. Эрліху належаць працы па праблемах гематалогіі, гісталогіі, анкалогіі. Зрабіў апісанне розных форм лейкацытаў крыві, значэнне касцявога мозгу і лімфоідных органаў у кроваўтварэнні. Сфармуляваў першую хімічную інтэрпрэтацыю імуналагічных рэакцый («тэорыя бакавых ланцугоў»). Распрацаваў метады лячэння некаторых інфекцыйных захворванняў. Даказаў магчымасць мэтанакіраванага сінтэзу хіміятэрапеўтычных сродкаў. У 1907[6] г. стварыў прэпарат сальварсан (прэпарат 606[5])для лячэння сіфілісу.
Узнагароды
- Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
- Медаль Лібіха[5]
Зноскі
- ↑ а б Satter H. Paul Ehrlich // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Paul Ehrlich // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118529358 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
- ↑ а б в г д ЭРЛИХ, ПАУЛЬ // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
- ↑ Эрлих Пауль (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 150—151. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі
- Эрлих Пауль (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ЭРЛИХ, ПАУЛЬ // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўль Эрліх