Паўночная Радэзія (англ.: Northern Rhodesia) — назва брытанскагакаланіяльнагаўладання ў Паўднёвай Афрыцы з 1924 па 1953 год. Як адзіны пратэктарат узнікла ў 1911 годзе, калі калоніі Паўночна-Заходняя Радэзія і Паўночна-Усходняя Радэзія, якімі кіравала Брытанская Паўднёва-Афрыканская кампанія, былі аб'яднаны ў адну, якой быў нададзены статус пратэктарата кампаніі, нягледзячы на супярэчнасці з раней заключаным дагаворам. У 1924 годзе пратэктарат быў афіцыйна перададзены дзяржаве. У 1953 годзе ўвайшла ў склад Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда, у 1963 выйшла з федэрацыі, атрымаўшы самакіраванне. У 1964 годзе Паўночная Радэзія атрымала незалежнасць. З 24 кастрычніка1964 года краіна носіць назву Замбія.
Кіраванне
Асноўны артыкул: Спіс губернатараў Паўночнай Радэзіі
Пасля перадачы Паўночнай Радэзіі пад кіраванне дзяржавы, брытанскім манархам прызначаўся губернатар, які прадстаўляў яго і выступаў ад яго імя ў якасці главы дзяржавы, атрымліваючы інструкцыі ад брытанскага ўрада.
21 студзеня1964 (1964-01-21) года пры атрыманні пратэктаратамВялікабрытаніі Паўночная Радэзія права самакіравання была ўведзена пасада прэм'ер-міністра як главы ўрада пратэктарата. Адзіным прэм'ер-міністрам быў Кенет Каўнда, лідар руху за нацыянальную незалежнасць.
3 З 1970 перастала быць каралеўствам Садружнасці, захаваўшы членства ў ім. 4Знаходзіліся пад акупацыяй Аргенціны ў 1982; прыналежнасць аспрэчваецца ёй з 1816.
1 Пазней выйшла/выйшаў з ліку каралеўстваў Садружнасці, захаваўшы членства ў ім. 2 З 1970 перастала быць каралеўствам Садружнасці, у 2013 выйшла з Садружнасці.
4 Саўладанне са ЗША. 5 З 1961 тэрытарыяльныя прэтэнзіі замарожаны паводле Дагавора аб Антарктыцы. 6 Пад кіраваннем Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Новай Зеландыі па мандату Лігі Нацый.