Паўночны флот ВМФ Расіі
Паўночны флот ВМФ ВС Расіі | |
---|---|
руск.: Северный флот ВМФ ВС России | |
Гады існавання | 11 мая 1937 |
Краіна | Расія |
Падпарадкаванне | Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі |
Уваходзіць у | Ваенна-Марскі Флот Расійскай Федэрацыі |
Тып | Ваенна-марскі флот |
Дыслакацыя | Севераморск |
Удзел у |
Другая сусветная вайна Халодная вайна |
Знакі адрознення | |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | віцэ-адмірал Уладзімір Каралёў |
Паўночны флот — аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне ваенна-марскога флоту Расіі, самы «малады» з усіх ваенных флатоў Расіі. Утвораны 1 чэрвеня 1933 года як Паўночная ваенная флатылія пасля таго, як з Балтыйскага флоту праз Беламорска-Балтыйскі канал перайшлі дзве групы караблёў, у тым ліку тры падводныя лодкі тыпу Д. 11 мая 1937 года флатылія была ператворана ў Паўночны флот.
Асноўнае месца базавання — ЗАТУ Севераморск. Аснову сучаснага Паўночнага флоту складаюць атамныя ракетныя і тарпедныя падводныя лодкі, ракетаносная і супрацьлодачная авіяцыя, ракетныя, авіяносныя і супрацьлодачныя караблі.
На флоце базуецца адзіныя ў Расіі цяжкі авіяносны крэйсер «Адмірал флоту Савецкага Саюза Кузняцоў» і полк палубнай авіяцыі. Паўночны флот самы моцны з усіх флатоў Расіі.
Склад
- Цяжкі авіяносны крэйсер — 1
- Ракетны крэйсер — 2 (і 1 не ў страю)
- Супрацьлодачны карабель — 13 (і 2 не ў страю)
- Эскадраны мінаносец — 1 (і 1 не ў страю)
- Карвет — 1
- Малы ракетны карабель — 3
- Тральшчык — 8
- Дэсантны карабель — 5 (і 1 не ў страю)
- Атамных падводных лодак — 24 (і 6 не ў страю)
- Атамных падводных станцый — 6
- Дызельных падводных лодак — 8