Паўстанне Цёкёлі
Паўстанне Цёкёлі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Антыгабсбургскія паўстанні ў Венгрыі | |||
| |||
Дата | 1678—1686 | ||
Месца | Верхняя Венгрыя (сучасная Славакія) | ||
Вынік | перамога Габсбургаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Паўста́нне Цёкёлі — адно з венгерскіх паўстанняў куруцаў, якое мела месца ў 1678—1686 гадах падчас змагання венграў з дамінаваннем Габсбургаў.
Ход паўстання
Агульныя хваляванні сялян прывялі ў 1678 годзе да выбуху антыімператарскага паўстання, на чале якога стаў Эмерык Цёкёлі, малады венгерскі шляхціц з Кежмарка. У жніўні 1678 паўстанцы занялі ўсходнюю Славакію, перайшлі ў шахцёрскі рэгіён і ў Верхнюю Нітру, пасля чаго была абвешчана незалежна ад Сяміграддзя дзяржава са сталіцай у Кошыцах.
Пад ціскам поспехаў куруцкага паўстання імператар Леапольд I склікаў у Шопране сойм (1681), на якім змяніў венгерскую канстытуцыю, атрымаўшы яшчэ большую ўладу. Пастановы сойму датычна веравызнання не задаволілі Эмерыка Цёкёлі, які зноў распачаў узброенае змаганне. У 1682 князь абвясціў сябе каралём «Верхняй Венгрыі» і прызнаў вяршэнства Турцыі, з якой склаў саюз супраць імперыі.
Падчас выправы асманаў на Вену Цёкёлі пашырыў свае ўладанні на ўсходзе амаль на ўсю тэрыторыю сучаснай Славакіі, аднак параза туркаў пад Венай у 1683 азначала хуткі канец яго ўлады. У 1685 годзе ў выніку здрады туркі арыштавалі Імрэ Цёкёлі, з-за чаго на бок імператара перайшлі 17 000 куруцаў. Пасля вызвалення князь Цёкёлі не быў здольны пачаць новае змаганне, і ўвесь край занялі Габсбургі.
Літаратура
- Zygmunt Ryniewicz: Leksykon bitew świata, Wyd. Almapress. Warszawa 2004.
- Zbigniew Wójcik, Historia powszechna XVI—XVII wieku, Państwowe Wydawnictwo Naukowe, Warszawa 1968, str. 460