Педру II (імператар Бразіліі)
Педру II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парт.: Pedro II | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Педру I | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 снежня 1825[1][2][…]
|
||||||
Смерць |
5 снежня 1891[1][2][…] (66 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Браганса | ||||||
Імя пры нараджэнні | парт.-браз. Dom Pedro de Alcântara João Carlos Leopoldo Salvador Bibiano Francisco Xavier de Paula Leocádio Miguel Gabriel Rafael Gonzaga de Bragança e Habsburgo | ||||||
Бацька | Педру I | ||||||
Маці | Марыя Леапальдзіна Аўстрыйская[d] | ||||||
Жонка | Teresa Cristina of the Two Sicilies[d][3] | ||||||
Дзеці | Afonso, Prince Imperial of Brazil[d], Ізабела Бразільская, Princess Leopoldina of Brazil[d] і Pedro, Prince Imperial of Brazil[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Член у | |||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Педру II (парт.: Pedro II, 2 снежня 1825 — 5 снежня 1891) — імператар Бразіліі з Браганскай дынастыі, які кіраваў у 1831—1889.
Біяграфія і апісанне сітуацыі ў краіне
Імя пры нараджэнні — Педру ды Алкантара Жуан Карлуш Леаполду Салвадор Бібіяну Франсішку Шаўер ды Паўлу Леакадыу Мігел Габрыэл Рафаэл Ганзага ды Браганса і Аўстрыя (парт.: Pedro de Alcântara João Carlos Leopoldo Salvador Bibiano Francisco Xavier de Paula Leocádio Miguel Gabriel Rafael Gonzaga de Bragança e Áustria).
Педру ўзыйшоў на прастол пасля адрачэння свайго бацькі, Педру I, калі яму было ўсяго пяць гадоў. Парламент усталяваў рэгенцтва, якое доўжылася да 1840 года. Па характары Педру быў чалавекам рахманым. Атрымаў цудоўную адукацыю (яго першым апекуном быў вялікі бразільскі дыпламат, навуковец, філосаф і паэт Жазэ Баніфасіу ды Андрада-і-Сілва).
У 1843 ён ажаніўся з Тэрэзай Крысцінай, прынцэсай Абедзвюх Сіцылій (1822—1889), дачкой Францыска I. У іх нарадзіліся дзве дочкі і два сыны:
- Афонсу (1845—1847)
- Ізабела (1846—1921), кронпрынцэса, рэгентка Бразіліі. Выйшла замуж за прынца Гастона Арлеанскага (1842—1922), графа д'Э.
- Леапальдзіна (1847—1871), выйшла замуж за прынца Аўгуста Саксен-Кобург-Гоцкага (1842—1922), прадстаўнікі Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі, якія жывуць у наш час, з'яўляюцца іх нашчадкамі.
- Педру (1848—1850).
Працяглае кіраванне Педру II суправаджалася чарадой бязлітасных і вельмі цяжкіх войнаў. Асабліва цяжкай апынулася Парагвайская вайна, распачалая ў 1865 годзе. У той жа час і сам імператар, і ўсе яго падданыя востра адчулі адсталасць і слабасць Бразіліі. Бразільскай арміі бракавала грошай, зброі, амуніцыі, амаль усё свабоднае насельніцтва было заклікана ў армію. Для ўсіх перадавых людзей стала відавочна, што рабства цалкам зжыло сябе.
Самаму Педру, чалавеку ліберальных поглядаў і добраму ад прыроды, верагодна, было сорамна таму, што ў яго дзяржаве ўсё яшчэ ідзе гандаль людзьмі. Ён падтрамліваў ідэі абаліцыянізму, але асцерагаўся радыкальнымі мерамі настроіць супраць сябе рабаўладальнікаў. Тым часам, у асяроддзі афіцэраў-рэспубліканцаў склалася змова з мэтай усталявання ў Бразіліі рэспублікі і ліквідацыі рабства.
Падпісанне закона аб адмене рабства. Паўстанне
У 1888 годзе ў адсутнасць імператара, які знаходзіўся на лячэнні ў Еўропе, яго дачка-рэгентка падпісала закон аб адмене рабства. Але гэта ўжо не выратавала манархію. 15 лістапада 1889 года рэспубліканцы пачалі паўстанне ў Рыа-дэ-Жанэйра і абвясцілі пра звяржэнне Педру. У гэтай рэвалюцыі ўдзельнічала вельмі невялікая група людзей, аднак яны дзейнічалі вельмі рашуча. 16 лістапада Педру II адрокся ад прастола, а на іншы дзень адплыў у Партугалію.
5 снежня 1891 года Педру сканаў у Парыжы. У 1939 годзе рэшткі імператара і яго жонкі былі перапахаваны ў Бразіліі.
Узнагароды
Імператар з'яўляўся Вялікім магістрам бразільскіх ордэнаў:
- Ордэн Хрыста[6]
- Ордэн Святога Бенедыкта Авіскага[6]
- Ордэн Сант'яга і мяча[6]
- Ордэн Паўднёвага Крыжа[6]
- Ордэн Педру I[6]
- Ордэн Ружы[6]
Быў узнагароджаны вялікай колькасцю ўзнагарод розных краін:
- Ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага, Ордэн Святога Аляксандра Неўскага, Ордэн Белага арла, Ордэн Святой Ганны I ступені і Ордэн Святога Станіслава I ступені[7].
- Вялікі крыж Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана[7].
- Вялікі крыж бельгійскага ордэна Леапольда I[7].
- Вялікі крыж румынскага ордэна Зоркі Румыніі[7].
- Рыцар дацкага ордэна Слана[7].
- Вялікі крыж ордэна Святога Януарыя Каралеўства Абедзвюх Сіцылій[7].
- Вялікі крыж ордэна Святога Фердынанда «За заслугі» Каралеўства Абедзвюх Сіцылій[7].
- Вялікі крыж французскага ордэна Ганаровага легіёна[7].
- Вялікі крыж грэчаскага ордэна Збавіцеля[7].
- Вялікі крыж нідэрландскага ардэна Нідэрландскага льва[7].
- Вялікі крыж іспанскага ордэна Залатога руна[7].
- Рыцар брытанскага ордэна Падвязкі[8].
- Вялікі крыж Мальтыйскага ордэна[7].
- Вялікі крыж Ордэна Святой Труны Гасподняя[7].
- Вялікі крыж Канстанцінаўскага ордэна святога Георгія[7]
- Вялікі крыж партугальскага ордэна Бязгрэшнага зачацця дзевы Марыі Віла-Вікозскай[7].
- Вялікі крыж партугальскага ордэна ордэна Вежы і Мяча.[7]
- Вялікі крыж прускага ордэна Чорнага арла[7]
- Кавалер італьянскага Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання[7].
- Вялікі крыж шведскага ордэна Серафімаў[7].
- Вялікі крыж шведскага ордэна Палярнай зоркі.[7]
- Турэцкі ордэн Меджыдые I класа[7].
Зноскі
- ↑ а б Itaú Cultural Dom Pedro II // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. Dom Pedro II de Bragança, Emperor of Brazil // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ http://www.accademicidellacrusca.org/scheda?IDN=2180
- ↑ List of Royal Society Fellows 1660-2007 — Лонданскае каралеўскае таварыства. — С. 276.
- ↑ а б в г д е Barman, Roderick J. Citizen Emperor: Pedro II and the Making of Brazil, 1825—1891. Stanford: Stanford University Press, 1999, p. 11. ISBN 0-8047-3510-7 (англ.)
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф Sauer, Arthur. Almanak Administrativo, Mercantil e Industrial (Almanaque Laemmert). Rio de Janeiro: Laemmert & C., 1889, p. 41 (парт.)
- ↑ Begent, Peter J.; Hubert Chesshyre; eds. The Most Noble Order of the Garter: 650 Years. London: Spink & Son Ltd., 1999, p. 212 ISBN 1-902040-20-1 (англ.)
Літаратура
- Barman, Roderick J. (1999). Citizen Emperor: Pedro II and the Making of Brazil, 1825–1891. Stanford: Stanford University Press. ISBN 978-0-8047-3510-0.
{cite book}
: no-break space character у|title=
на пазіцыі 23 (даведка) - Benevides, José Marijeso de Alencar (1979). D. Pedro II, patrono da astronomia brasileira(парт.). Fortaleza: Imprensa oficial do Ceará.
{cite book}
: no-break space character у|title=
на пазіцыі 9 (даведка) - Besouchet, Lídia (1993). Pedro II e o Século XIX(парт.) (2nd ed.). Rio de Janeiro: Nova Fronteira. ISBN 978-85-209-0494-7.
{cite book}
: no-break space character у|title=
на пазіцыі 6 (даведка) - Bethell, Leslie (1993). Brazil: Empire and Republic, 1822–1930. Cambridge, United Kingdom: Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-36293-1.
- Bueno, Eduardo (2003). Brasil: uma História(парт.). São Paulo: Ática. ISBN 978-85-08-08952-9.
- Calmon, Pedro (1975). História de D. Pedro II(парт.). Vol. 1–5. Rio de Janeiro: J. Olympio.
{cite book}
: no-break space character у|title=
на пазіцыі 21 (даведка) - Calmon, Pedro (2002). História da Civilização Brasileira(парт.). Brasília: Senado Federal. OCLC 685131818.
- Carvalho, José Murilo de (2007). D. Pedro II: ser ou não ser(парт.). São Paulo: Companhia das Letras. ISBN 978-85-359-0969-2.
{cite book}
: no-break space character у|title=
на пазіцыі 9 (даведка) - Doratioto, Francisco (2002). Maldita Guerra: Nova história da Guerra do Paraguai(парт.). São Paulo: Companhia das Letras. ISBN 978-85-359-0224-2.
- Ermakoff, George (2006). Rio de Janeiro — 1840—1900 — Uma crônica fotográfica(парт.). Rio de Janeiro: G. Ermakoff Casa Editorial. ISBN 978-85-98815-05-3.
{cite book}
: no-break space character у|title=
на пазіцыі 15 (даведка) - Graham, Richard (1994). Patronage and Politics in Nineteenth-Century Brazil. Stanford: Stanford University Press. ISBN 978-0-8047-2336-7.
- Gray, Charlotte (2006). Reluctant Genius: The Passionate Life and Inventive Mind of Alexander Graham Bell. Toronto: HarperCollins. ISBN 978-0-00-200676-7.
- Levine, Robert M. (1999). The History of Brazil. Westport, Connecticut: Greenwood Press. ISBN 978-0-313-30390-6.
- Lira, Heitor (1977). História de Dom Pedro II (1825—1891): Ascenção (1825–1870)(парт.). Vol. 1. Belo Horizonte: Itatiaia.
{cite book}
: no-break space character у|title=
на пазіцыі 22 (даведка) - Lira, Heitor (1977). História de Dom Pedro II (1825—1891): Fastígio (1870—1880)(парт.). Vol. 2. Belo Horizonte: Itatiaia.
{cite book}
: no-break space character у|title=
на пазіцыі 22 (даведка) - Lira, Heitor (1977). História de Dom Pedro II (1825—1891): Declínio (1880—1891)(парт.). Vol. 3. Belo Horizonte: Itatiaia.
{cite book}
: no-break space character у|title=
на пазіцыі 22 (даведка) - Martins, Luís (2008). O patriarca e o bacharel(парт.) (2nd ed.). São Paulo: Alameda. ISBN 978-85-98325-68-2.
- Mônaco Janotti, Maria de Lourdes (1986). Os Subversivos da República(парт.). São Paulo: Brasiliense.
- Munro, Dana Gardner (1942). The Latin American Republics: A History. New York: D. Appleton.
- Olivieri, Antonio Carlos (1999). Dom Pedro II, Imperador do Brasil(парт.). São Paulo: Callis. ISBN 978-85-86797-19-4.
{cite book}
: no-break space character у|title=
на пазіцыі 10 (даведка) - Rodrigues, José Carlos (1863). Constituição política do Império do Brasil(парт.). Rio de Janeiro: Typographia Universal de Laemmert.
- Salles, Ricardo (1996). Nostalgia Imperial(парт.). Rio de Janeiro: Topbooks. OCLC 36598004.
- Sauer, Arthur (1889). Almanak Administrativo, Mercantil e Industrial(парт.). Rio de Janeiro: Laemmert & C. OCLC 36598004.
- Schwarcz, Lilia Moritz (1998). As barbas do Imperador: D. Pedro II, um monarca nos trópicos(парт.) (2nd ed.). São Paulo: Companhia das Letras. ISBN 978-85-7164-837-1.
{cite book}
: no-break space character у|title=
на пазіцыі 33 (даведка) - Skidmore, Thomas E. (2003). Uma História do Brasil(парт.). São Paulo: Paz e Terra. ISBN 978-85-219-0313-0.
- Topik, Steven C. (2000). Trade and Gunboats: The United States and Brazil in the Age of Empire. Stanford: Stanford University Press. ISBN 978-0-8047-4018-0.
- Vainfas, Ronaldo (2002). Dicionário do Brasil Imperial(парт.). Rio de Janeiro: Objetiva. ISBN 978-85-7302-441-8.
- Vasquez, Pedro Karp (2003). O Brasil na fotografia oitocentista(парт.). São Paulo: Metalivros. ISBN 978-85-85371-49-4.
- Viana, Hélio (1994). História do Brasil: período colonial, monarquia e república(парт.) (15th ed.). São Paulo: Melhoramentos. ISBN 978-85-06-01999-3.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Педру II (імператар Бразіліі)
- Профіль імператара Педру II д'Алькантара на афіцыйным сайце РАН