Перапіс насельніцтва СССР (1989)
Усесаюзны перапіс насельніцтва 1989 года быў апошнім перапісам насельніцтва ўсяго Савецкага Саюза.
Правядзенне
Перапіс праводзіўся на працягу 8 дзён, з 12 па 19 студзеня 1989 года, шляхам апытання па месцы фактычнага пражывання грамадзян. Апытанне і запіс адказаў у перапісныя лісты ажыццяўляліся адмыслова падрыхтаванымі працаўнікамі-лічыльнікамі, прыцягнутымі з прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый. Звесткі запісваліся са слоў апытваных без патрабавання дакументаў, якія пацвярджаюць правільнасць адказаў.
Праз 3 месяца пасля канчатка перапісу — у красавіку 1989 года — былі апублікаваны папярэднія вынікі пра колькасць і размяшчэнне насельніцтва па асобных рэгіёнах краіны. Напачатку 1990 года на аснове аўтаматызаванай апрацоўкі перапісных лістоў атрыманы канчатковыя вынікі пра колькасць і ўзроставы склад насельніцтва, стан ў шлюбе, колькасць і памер сем’яў, узровень адукацыі, нацыянальнасць і мовы, крыніцы сродкаў існавання.
Вынікі перапісу
Паводле перапісу, колькасць наяўнага насельніцтва на 12 студзеня 1989 г. склала 286,7 млн чал. За 10 гадоў, якія прайшлі пасля перапісу 1979 года, яна павялічылася на 24,3 млн чал., ці на 9 %.
Колькасць, млн. чал. | Сярэднегадовыя тэмпы прыросту, % | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
1959 г. | 1970 г. | 1979 г. | 1989 г. | 1959-69 | 1970-78 | 1979-89 | |
Усё насельніцтва | 208,8 | 241,7 | 262,4 | 286,7 | 1,3 | 0,9 | 0,9 |
Гарадское | 100,0 | 136,0 | 163,6 | 188,8 | 2,8 | 2,1 | 1,4 |
Сельскае | 108,8 | 105,7 | 98,8 | 97,9 | -0,3 | -0,7 | -0,1 |
Пры перапісе ўлічана 73,1 млн сем’яў, што на 6,8 млн. (на 10 %) больш, чым было ў 1979 г. Найбольшы прырост ліку сем’яў быў у рэспубліках Сярэдняй Азіі і Азербайджанскай ССР (22—29 %), а таксама ў Казахскай ССР (16 %) і Малдаўскай ССР (12 %). Сярэдні памер сям’і ў цэлым па краіне склаў 3,5 чал., у гарадскіх паселішчах — 3,3 чал., у сельскай мясцовасці — 3,8 чал. Па саюзных рэспубліках сярэдняя велічыня сям’і вагаецца ад 6,1 чалавека ў Таджыкскай ССР да 3,1 чал. у Латвійскай ССР і Эстонскай ССР, што абумоўлена галоўным чынам лікам дзяцей у сям’і.
У сем’ях у 1989 годзе пражывала 255,8 млн чал. (89 % насельніцтвы краіны). Акрамя таго, 13 млн. (5 %) членаў сем’яў жылі асобна ад сям’і, але былі злучаны з ёй агульным бюджэтам. Не мелі сем’і ці страцілі матэрыяльную сувязь з ёй (адзіночкі) 16,4 млн. (6 %). Удзельная вага членаў сям’і, якія пражывалі асобна ад сям’і, і адзіночак асабліва малы ў рэспубліках Сярэдняй Азіі, Грузінскай ССР і Азербайджанскай ССР, дзе ён складаў 4—6 %, і больш значны ў РСФСР, УССР, БССР, рэспубліках Прыбалтыкі (11—15 %).
Колькасць насельніцтва саюзных рэспублік
Тыс. чал. | 1989 г. у | % гарадскога насельніцтва | |||
---|---|---|---|---|---|
1979 г. | 1989 г. | % да 1979 г. | 1979 г. | 1989 г. | |
СССР | 262436 | 286731 | 109 | 62 | 66 |
РСФСР | 137551 | 147400 | 107 | 69 | 74 |
Украінская ССР | 49755 | 51707 | 104 | 61 | 67 |
Беларуская ССР | 9560 | 10200 | 107 | 55 | 65 |
Узбекская ССР | 15391 | 19905 | 129 | 41 | 41 |
Казахская ССР | 14684 | 16536 | 113 | 54 | 57 |
Грузінская ССР | 5015 | 5443 | 109 | 52 | 56 |
Азербайджанская ССР | 6028 | 7038 | 117 | 53 | 54 |
Літоўская ССР | 3398 | 3690 | 109 | 61 | 68 |
Малдаўская ССР | 3947 | 4338 | 110 | 39 | 47 |
Латвійская ССР | 2521 | 2680 | 106 | 68 | 71 |
Кіргізская ССР | 3529 | 4290 | 122 | 39 | 38 |
Таджыкская ССР | 3801 | 5109 | 134 | 35 | 33 |
Армянская ССР | 3031 | 3288 | 108 | 66 | 68 |
Туркменская ССР | 2759 | 3534 | 128 | 48 | 45 |
Эстонская ССР | 1466 | 1573 | 107 | 70 | 72 |
Нацыянальны склад насельніцтва
У выніковым пераліку прадстаўлены ўсе так званыя «тытульныя нацыянальнасці» саюзных, аўтаномных рэспублік, аўтаномных абласцей і акруг, а таксама немцы і палякі.
1979 г., тыс. чал. | 1989 г., тыс. чал. | 1989 г. у % да 1979 г. | |
---|---|---|---|
Усё насельніцтва | 262 085 | 285 743 | 109 |
Рускія | 137 397 | 145 155 | 106 |
Украінцы | 42 347 | 44 186 | 104 |
Узбекі | 12 456 | 16 698 | 134 |
Беларусы | 9463 | 10 036 | 106 |
Казахі | 6556 | 8136 | 124 |
Азербайджанцы | 5477 | 6770 | 124 |
Татары | 6185 | 6649 | 107 |
Армяне | 4151 | 4623 | 111 |
Таджыкі | 2898 | 4215 | 145 |
Грузіны | 3571 | 3981 | 111 |
Малдаване | 2968 | 3352 | 113 |
Літоўцы | 2851 | 3067 | 108 |
Туркмены | 2028 | 2729 | 135 |
Кіргізы | 1906 | 2529 | 133 |
Немцы | 1936 | 2039 | 105 |
Чувашы | 1751 | 1842 | 105 |
Латышы | 1439 | 1459 | 101 |
Башкіры | 1371 | 1449 | 106 |
Яўрэі | 1762 | 1378 | 76 |
Мардва | 1192 | 1154 | 97 |
Палякі | 1151 | 1126 | 98 |
Эстонцы | 1020 | 1027 | 101 |
Чачэнцы | 756 | 957 | 127 |
Удмурты | 714 | 747 | 105 |
Марыйцы | 622 | 671 | 108 |
Аварцы | 483 | 601 | 124 |
Асеціны | 542 | 598 | 110 |
Лезгіны | 383 | 466 | 122 |
Каракалпакі | 303 | 424 | 140 |
Бураты | 353 | 421 | 119 |
Кабардзінцы | 322 | 391 | 121 |
Якуты | 328 | 382 | 116 |
Даргінцы | 287 | 365 | 127 |
Комі | 327 | 345 | 105 |
Кумыкі | 228 | 282 | 123 |
Інгушы | 186 | 237 | 128 |
Тувінцы | 166 | 207 | 124 |
Калмыкі | 147 | 174 | 119 |
Карачаеўцы | 131 | 156 | 119 |
Комі-пярмякі | 151 | 152 | 101 |
Карэлы | 138 | 131 | 95 |
Адыгейцы | 109 | 125 | 115 |
Лакцы | 100 | 118 | 118 |
Абхазы | 91 | 105 | 116 |
Табасараны | 75 | 98 | 130 |
Балкарцы | 66 | 85 | 128 |
Хакасы | 71 | 80 | 113 |
Нагайцы | 60 | 75 | 126 |
Алтайцы | 60 | 71 | 118 |
Чаркесы | 46 | 52 | 113 |
Ненцы | 30 | 35 | 116 |
Эвенкі | 27 | 30 | 111 |
Ханты | 21 | 23 | 108 |
Рутульцы | 15 | 20 | 136 |
Цахуры | 13 | 20 | 148 |
Агулы | 12 | 19 | 155 |
Чукчы | 14 | 15 | 108 |
Даўгане | 5,1 | 6,9 | 137 |
Каракі | 7,9 | 9,2 | 117 |
Мансі | 7,6 | 8,5 | 112 |
Інш. нацыянальнасці | 2811 | 3441 | 122 |
Народы ў Расіі
У 1989 Перапіс зафіксаваў большасць рускіх, у некаторых раёнах краіны значную частку складалі ўкраінцы (3 раёна Варонежскай, 1 раён Белгарадскай, 1 раён Омскай). Беларусы ў некаторых раёнах Калінінградскай вобласці і Карэліі складалі да 20 %.
Літаратура
- Лабутова Т. Штогоднік Вялікай савецкай энцыклапедыі. выпуск 34. стар. 007—011, Масква 1990 г. ISBN 5-85270-041-X