Стылізаваная ілюстрацыя сучаснага персанальнага камп’ютара.Базавыя кампаненты персанальнага камп’ютара: 1) манітор 2) мацярынская плата 3) працэсар (CPU) 4) аператыўная памяць (RAM) 5) карты пашырэння 6) блок сілкавання 7) аптычны прывад CD/DVD-ROM 8) цвёрды дыск (HDD) 9) мыш 10) клавіятура 11) графічная карта.
Персанальны камп’ютар, персанальны камп’ютар, ПК, мікракамп’ютар, кошт, памеры і здольнасці якога робяць яго прыдатным для асабістага выкарыстання. Гэтую назву шырока папулярызавала карпарацыя «Apple Computer», прасоўваючы на рынку камп’ютар «Apple II» у канцы 1970-х—пачатку 1980-х гадоў, а пасля карпарацыя «IBM», прасоўваючы камп’ютар «IBM PC».