Першамайск (Хойніцкі раён)
Населены пункт
Першамайск
|
Першамайск (руск.: Первомайск) — скасаваны пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Тэрыторыя далучана да горада Хойнікі.
Гісторыя
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Забалацкі сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР.
З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі.
Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР.
З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці.
16 ліпеня 1954 года да Забалацкага сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Карчоўскага і Небытаўскага сельсаветаў[1].
16 красавіка 1959 года Першамайск (разам Забалацце і Чырвоная Ніва) перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Хойніцкага пасялковага Савета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Небытаў, сельсавет перайменаваны ў Небытоўскі[2].
10 красавіка 1972 года Першамайск далучаны да горада Хойнікі[3].
Інфраструктура
Сельскагаспадарчая арцель (калгас) "Першамайск", пас. Першамайск Хойніцкага пасялковага Савета Хойніцкага раёна Палескай вобласці[4].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских Советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 136).
- ↑ Сельскохозяйственная артель (колхоз) "Первомайск" .
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Хойніцкага раёна / Рэд. кал. М. А. Ткачоў [і інш.]; маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн імя Петруся Броўкі, 1993. — 384 с.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Крыніцы
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх