Перыкаліі (Pericallia) — род матылькоў падсямейства Мядзведзіцы. Адзіным прадстаўніком роду з’яўляецца Мядзведзіца-гаспадыня ці Вялікая мядзведзіца (Pericallia matronula).
Вялікі, яркі, прыгожы матыль. Размах крылаў 70—80 мм. Пярэднія крылы цёмна-бура-карычневыя, уздоўж пярэдняга краю крылаў 4—5 вялікіх і маленькіх жоўтых плям, такія ж плямы каля ўнутранага вугла. Заднія крылы жоўтыя ці аранжавыя з 2 радамі вялікіх чорных плям, якія часцей за ўсё зліваюцца. Паміж гэтымі радамі асобная чорная пляма. Брушка чырвонае з чорнымі папярочнымі плямамі на кожным сегменце.
Гаврилов А. В., Пуренок М. В. Изучение фенологии и опыт лабораторного содержания медведицы-хозяйки (Pericallia matronula L.) // Лесная наука на рубеже XXI века: Сб. науч. тр./ Ин-т леса НАН Б. — Гомель, 1997. — Т. 46. — С. 216—217. (руск.)