Перылавы алей

Перы́лавы але́й[1], C24H38O4[2] — тлусты алей, які атрымліваюць прасаваннем ці экстрагаваннем з насення перылы (Perilla frutescens) (перылы базілікавай[1], Perilla ocymoides[3]).

Уласцівасці

Вадкасць ад светла-жоўтага да цёмна-жоўтага колеру[1]. Малекулярная маса 390,55612[2]. Ёдны лік 190—206[3] (180—196[4]). Тэмпература застывання −30 °C[3] (каля −30 °C[1]). Шчыльнасць 931 кг/м³ (пры тэмпературы 15 °C)[1].

Мае (па масе): 65—70 % ліналенавай кіслаты, 12—18 (каля 16[3]) % лінолевай кіслаты, 14—23 % алеінавай кіслаты, 6—12 % пальміцінавай кіслаты[4].

Выкарыстанне

Высыхальны алей. Сохне хутчэй за ільняны алей. Выкарыстоўваецца у вытворчасці пакостаў, алейных лакаў і фарбаў, алкідных лакаў. Таксама выкарыстоўваецца пры вырабе паўпразрыстай (падобнай на пергамент) паперы[3].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі