Петэр Апіян
Петэр Апіян | |
---|---|
лац.: Petrus Apianus | |
![]() | |
![]() | |
нямецкі механік і астраном | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Peter Bienewitz[1] |
Род дзейнасці | матэматык, астраном, картограф, выкладчык універсітэта, касмограф, выдавец, географ, друкар, рэдактар |
Дата нараджэння | 16 красавіка 1495 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 красавіка 1552 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Philipp Apian[d] |
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
![]() |
Петэр Апіян (Петэр Біневіц ці Беневіц[2], лац.: Petrus Apianus) — нямецкі механік і астраном; нарадзіўся 16 красавіка 1495 года каля горада Лейсніга ў Саксоніі, з 1523 года быў прафесарам матэматыкі ў Інгальштаце, дзе ён і памёр 21 красавіка 1552 года.
Самае вядомае з яго сачыненняў — перакладзеная на некалькі моў «Cosmographia» (Ландсгут 1524, Антверпен 1529, і іншыя выданні). У гэтым сачыненні Апіян прапануе для вызначэння геаграфічных даўгот вымяраць адлегласць паміж Месяцам і нерухомымі зоркамі і ўпершыню паказвае, што хвасты камет звернутыя ў бок, процілеглы Сонцу. Акрамя таго, яго пяру належыць раскошна выдадзеная кніга «Astronomicum Caesareum» (Інгальштат, 1540, з гравюрамі) і «Inscriptiones sacrosanctae vetustatis» (Інгальштат, 1534, з гравюрамі). Апіян вынайшаў і палепшыў шматлікія матэматычныя і астранамічныя прыборы і некаторыя з іх апісаў.
У яго гонар адзін з месяцавых кратараў у 1935 г. названы кратарам Апіян[3].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/Apian_-_Folium_populi%2C_s._d._-_1211192.jpg/220px-Apian_-_Folium_populi%2C_s._d._-_1211192.jpg)
Сачыненні
- Astronomicum Caesareum, 1540.
- Elektronische Facsimile-Editionen der Buchsammlung der Universitätssternwarte Wien: Astronomicum Caesareum 1540
- Ням. пераклад, рукапіс XVI стагоддзя са збору Die Heidelberger «Bibliotheca Palatina»
- Cosmographia, 1533.
Зноскі
- ↑ а б в MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ Апиан, Петр // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Морфологический каталог кратеров Луны. / Ж. Ф. Родионова, А. А. Карлов, Т. П. Скобелева и др. Под общей редакцией В. В. Шевченко. — М.: Изд-во МГУ, 1987. — 173 с. Архівавана 26 ліпеня 2014.
Літаратура
- Куприенко С.А. Источники XVI-XVII веков по истории инков: хроники, документы, письма (руск.) / Под ред. С.А. Куприенко.. — К.: Видавець Купрієнко С.А., 2013. — 418 с. — ISBN 978-617-7085-03-3.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Петэр Апіян
- Апиан Петр // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Апиан // Энциклопедический лексикон. Санкт-Петербург: тип. А. Плюшара, 1835—1841.