Плісіроўка
Плісіроўка або плісэ́ (ад фр.: plissée — «моршчыць», што ад лац.: plicāre — «зморшчына»; індаеўрапейскі корань plek) — дэкаратыўны элемент адзення ў выглядзе дробных, механічна запрасаваных, незастрочаных зморшчын, якія могуць быць як плоскімі (ляжаць), так і выступаючымі гармонікам (гафрэ).
Як правіла, плісіраваныя спадніцы выконваюцца прамымі і расклёшанымі («паўсонца» або «сонца»), нярэдка плісіраваная фальбона выкарыстоўваецца для аздаблення спадніц (па нізе), сукенак або блуз (па рукавах або каўнеру). На выкананне плісіроўкі патрабуецца прыкладна ў тры разы больш матэрыі, чым шырыня закончанага вырабу[1][2].
Зноскі
Літаратура
- Андреева Р. П. Плиссе // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 290. — ISBN 5-86617-030-2.