Пол Брэмер
Пол Брэмер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Paul Bremer | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джэй Гарнер | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана Газі Машаль Аджыль аль-Явер (як прэзідэнт ЧУІ) |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 верасня 1941[1][2] (83 гады) |
||||||
Жонка | Frances Winfield[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Гады службы | |||||||
Прыналежнасць | ЗША | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Люіс Пол Брэмер III (англ.: Lewis Paul Bremer III, 30 верасня 1941) — амерыканскі дыпламат, кіраўнік амерыканскай акупацыйнай адміністрацыі ў Іраку ў 2003—2004 гадах.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Хартфардзе (Канектыкут). Скончыў Ельскі (1963, бакалаўр) і Гарвардскі (1966, магістр) універсітэты і Парыжскі інстытут палітычных навук.
З канца 1960-х гадоў на дыпламатычнай службе, працаваў у Афганістане, Малаві, Нарвегіі. У 1972—1976 гадах працаваў у камандзе Генры Кісінджэра. У 1983—1986 гадах быў пасол у Галандыі. У 1986—1989 гадах — пасол па асобых даручэннях па барацьбе з тэрарызмам. Выйшаў у адстаўку з дыпламатычнай службы ў 1989 годзе і стаў кіраўніком Kissinger Associates (міжнароднай кансалтынгавай кампаніі, заснаванай Генры Кісінджэрам).
У 2001 годзе ўзначаліў фірму Marsh & McLennan, якая спецыялізуецца на аказанні паслуг па кіраванні ў крызісных сітуацыях, такіх як прыродныя катаклізмы, тэрарызм, беспарадкі сярод карпаратыўных служачых. Офіс фірмы знаходзіўся ў Цэнтры міжнароднага гандлю (Паўночная вежа). У інтэрв’ю CNN пасля нападаў 11 верасня, Брэмер заявіў, што іх офіс быў размешчаны вышэй таго месца, у які ўрэзаўся другі самалёт.
У 2003 годзе вярнуўся на дзяржаўную службу. Брэмер прыбыў у Ірак, як паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта ЗША ў маі 2003 года, а 11 мая замяніў генерал-лейтэнанта Джэй Гарнера ў якасці дырэктара Упраўлення па рэканструкцыі і гуманітарнай дапамогі. Гэта ўпраўленне было ператворана ў Часовую кааліцыйную адміністрацыю, і Брэмер стаў кіраўніком выканаўчай улады ў краіне.
28 чэрвеня 2004 года ў 10:26 па мясцовым часе часовая адміністрацыя афіцыйна перадала ўладу на тэрыторыі Ірака Часоваму ўраду Ірака, на два дні раней вызначанага тэрміну. Брэмер пакінуў краіну ў той жа дзень. У сваёй развітальнай прамове ён сказаў: «Я пакідаю Ірак з радасцю, што многае зроблена для таго, каб ваша будучыня была поўна надзей. Часцінка майго сэрца назаўжды застанецца тут, у выдатнай зямлі паміж двума рэкамі, з яе ўрадлівымі далінамі, яе велічнымі гарамі і яе выдатнымі людзьмі…»
14 снежня 2004 года Брэмер быў узнагароджаны прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам Прэзідэнцкім медалём Свабоды, за «асабліва годны ўклад у бяспеку і нацыянальныя інтарэсы ЗША, мір ва ўсім свеце, культурныя і іншыя важныя дзяржаўныя і прыватныя пачынанні».
Пасля 2004 Брэмер стаў старшынёй Кансультатыўнага савета карпарацыі GlobalSecure. У лістападзе 2010 года ён стаў працаваць у Сусветнай T.E.A.M. Спорт (Арлінгтон, штат Вірджынія), у якасці генеральнага дырэктара і прэзідэнта. Пазней Брэмер стаў членам савета дырэктараў Міжнароднага рэспубліканскага інстытута.
Зноскі
- ↑ L. Paul Bremer III // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Paul Bremer // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.