Полацкае княжанне

Гістарычная дзяржава
Крывіцкае княжанне (правадырства)
< 
 >
VIIІ — X стст.

Сталіца Полацк
Мова(ы) полацка-смаленскі дыялект
Рэлігія політэізм
Форма кіравання правадырства

Полацкае княжанне, або Крывіцкае княжанне (правадырства) — дадзяржаўнае этнапалітычнае аб’яднанне полацкіх крывічоў, якое папярэднічала Полацкаму княству.

Гісторыя

На V—VII стст. прыпаў пік славянскай каланізацыі сярэдняй і паўночнай Беларусі. Паводле археалагічных даных, Полацк узнік у ІХ ст. на месцы былога банцараўскага гарадзішча як адзін з цэнтраў крывічоў. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», крывічы, як і дрыгавічы, мелі сваё «княжанне» і «князёў» (правадыроў), але іх імёнаў не згадвае.

Паводле Міколы Ермаловіча, княжанні фарміраваліся з племянных саюзаў і былі протадзяржаўнымі аб’яднаннямі, якія папярэднічалі сапраўдным дзяржаўным утварэнням — княствам.

Насельніцтва належала да археалагічнай культуры полацка-смаленскіх доўгіх курганоў.

У другой палове Х ст. правадырства крывічоў перарасло ў раннефеадальную дзяржаву — Полацкую зямлю.

Структура княжання

Княжанне складалася з галоўнага горада, у якім сядзеў князь-правадыр з дружынай, і падуладных князю тэрыторый.

Князі

Пра князёў крывіцкага княжання нічога не вядома ў стражытнарускіх летапісах, але ў скандынаўскіх сагах згадваюцца некалькі князеў (конунгаў).

  • Вальдзімар — князь Полацка (у сазе Палціскі), які згадваецца ў Сазе пра Тыдрэка Бернскага.
  • Іран — легендарны конунг Смаленска (Smálenzkju), брат конунга Вальдзімара, пасля смерці якога быў прызначаны Атылам конунгам Русі і Полацка.
  • Веспасій — князь Полацка (у сазе Палціскі), які згадваецца Саксонам Граматыкам у сувязі з паходам дацкага караля Фрода І у Падзвінне.
  • Палтэс — князь Полацка (у сазе Палтэск’юбарга), які згадваецца ў Сазе пра Ода Стралу.

Гл. таксама

Літаратура

  • Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч.— Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — 366 с.; іл.
  • Дз. У. Дук. Полацкае гарадзішча. (ст. 201 у зборніку: Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 2 том. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя Патруся Броўкі. Полацк, 2011.