Польская чыгунка
Польская чыгунка | |
---|---|
польск.: Polskie Koleje Państwowe SA | |
Тып | Акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 24 верасня 1926 |
Заснавальнікі | польская дзяржава ў асобе Рады міністраў Польшчы |
Краіна | |
Размяшчэнне | 02-305, Польшча, Варшава, Іерусалімскія алеі, 142а |
Адрас | |
Галіна | чыгуначны транспарт |
Прадукцыя | чыгуначны транспарт |
Абарот |
|
Колькасць супрацоўнікаў | 2 250 |
Даччыныя кампаніі | PKP CARGO S.A.[d], PKP INTERCITY S.A.[d], Kolejowa Oficyna Wydawnicza[d], PKP Linia Hutnicza Szerokotorowa[d], Хуткая гарадская чыгунка ў Труймясце, Polskie Koleje Linowe[d], PKP POLSKIE LINIE KOLEJOWE S.A.[d], PGE Energetyka Kolejowa[d], TK Telekom[d], PKP Informatyka[d], Natura Tour[d], CS Szkolenie i Doradztwo[d] і Q124604907? |
Сайт | pkpsa.pl |
Польская чыгунка, афіцыйна Акцыянернае таварыства «Польская дзяржаўная чыгунка» (польск.: Polskie Koleje Państwowe S.A.), скарочана АТ «ПКП» (польск.: PKP S.A.) — польскае дзяржаўнае акцыянернае таварыства, асноўнай сферай дзейнасці якога з’яўляюцца перавозкі чыгуначным транспартам.
Агульная характарыстыка
Адзіным акцыянерам таварыства з'яўляецца Дзяржказначэйства, правы якога па акцыях ажыццяўляе Міністэрства дзяржаўных актываў. ПКП ажыццяўляе нагляд уласнасці за іншымі дачыннымі кампаніямі групы ПКП.
ПКП з'яўляецца адным з буйнейшых уладальнікаў нерухомасці ў Польшчы. Сярод іншых рэсурсаў кампаніі каля 100 тыс га зямлі і 57 тыс. будынкаў. Яго актывамі з'яўляюцца аб'екты, якія выконваюць функцыі, звязаныя з транспартным і пасажырскім абслугоўваннем (чыгуначныя вакзалы), а таксама выключна камерцыйная нерухомасць (у тым ліку гандлёвыя цэнтры).
Працягласць чыгунак у краіне складае 26 644 км, у тым ліку 24 287 км са стандартнай еўрапейскай каляінай 1435 мм і 2 357 км з каляінамі шырынёй 1520, 1000, 785, 750 і 600 мм. З агульнай працягласці дарог электрыфікавана 11 627 км. Пераважна электрыфікацыя праведзена на пастаянным току 3 кВ.
Асноўныя станцыі і вузлы: Варшава, Ольштын, Катавіцы, Уроцлаў, Гданьск, Кракаў, Люблін.
Паміж Польшчай і Швецыяй дзейнічае чыгуначная паромная пераправа праз Балтыйскае мора.
Гісторыя
- 1919–1926 — Міністэрства чыгунак непасрэдна кіравала чыгуначнай інфраструктурай
- 1926–1939 — польская чыгунка кіравалася Міністэрствам камунікацый
- 1926 — стварэнне дзяржаўнага прадпрыемства, функцыю начальніка якога выконваў міністр камунікацый
- 1945–1948 — Міністэрства камунікацый непасрэдна кіравала чыгуначнай інфраструктурай
- 1948–1951 — у межах Міністэрства камунікацый дзейнічае Галоўная дырэкцыя ПКП
- 1949 — прадпрыемства «Польская дзяржаўная чыгунка» атрымлівае ўласны статут
- 1951–1957 — Міністэрства чыгунак непасрэдна кіравала дзейнасцю ПКП
- 1957–1978 — Міністэрства камунікацый непасрэдна кіравала дзейнасцю ПКП
- 1978 — стварэнне Генеральнай дырэкцыі ПКП у складзе Міністэрства камунікацый, міністр камунікацыі быў генеральным дырэктарам ПКП
- 1987 — вылучэнне прадпрыемства ПКП са складу Міністэрства камунікацый
- 1987–2000 — функцыянаванне Генеральнай дырэкцыі ПКП
Рухомы склад
-
Самы хуткі польскі электравоз Х стагоддзя, EP09 1986 г.
-
Самы папулярны універсальны электравоз у Польшчы ЕС07
-
Пасажырскі цягнік з электравозам Siemens Taurus EU44 Husarz
-
Хуткасны пасажырскі цягнік Pendolino на станцыі Уроцлаў-Галоўны
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
- ↑ https://www.lobbyfacts.eu/datacard/polskie-koleje-państwowe-sa?rid=57041753584-14