Помнік Жагоце (Варшава)
Помнік | |
Помнік Жагоце | |
---|---|
Pomnik Żegoty | |
| |
52°14′58″ пн. ш. 20°59′39″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Горад | Варшава |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Помнік Жагоце (польск.: Pomnik Żegoty) — помнік, які знаходзіцца ў Варшаве ў скверы на вуліцы Заменгофа. Помнік прысвечаны польскай падпольнай арганізацыі Жагота, якая дзейнічала ў Польшчы падчас II Сусветнай вайны.
Гісторыя
Помнік Жагоце — польскай падпольнай арганізацыі, якая дапамагала яўрэям падчас германскай акупацыі Польшчы — быў адкрыты 27 верасня 1995 года па ініцыятыве польскага грамадскага дзеяча Уладзіслава Барташэўскага. Аўтарамі помніка з'яўляюцца польскія скульптары Ханна Шмаленберг і Марэк Мадэрау.
Помнік уяўляе сабою касы прамавугольнік, на якім знаходзіцца надпіс на ідышы, польскай і англійскай мовах:
Арганізацыя, створаная Польскай падпольнай дзяржавай, для выратавання яўрэяў падчас Халакоста, сярод усіх падобных арганізацыяй у акупаванай Еўропе, яна была адзінай арганізацыяй, фінансаванай уласным урадам — польскім урадам у выгнанні.
Арыгінальны тэкст (польск.)Organizacja utworzona przez Polskie Państwo Podziemne dla ratowania Żydów w czasach Holocaustu, wśród jej podobnych działających w okupowanej Europie była jedyną finansowaną przez swój Rząd, Rząd Rzeczypospolitej Polskiej na Uchodźstwie.
Спасылкі
Помнік Жагоце, Варшава на Вікісховішчы |
- Апісанне помніка (польск.)