Помнік Пятру Мсціслаўцу (Мсціслаў, каля езуіцкага касцёла)
Помнік | |
Помнік Пятру Мсціслаўцу | |
---|---|
54°01′18″ пн. ш. 31°43′49″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мсціслаў |
Скульптар | Мікалай Маліноўскі |
Дата заснавання | 1986 |
Дата пабудовы | 1986 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Помнік Пятру Мсціслаўцу — першы помнік аднаму з беларускіх друкароў, паплечніку рускага першадрукара Івана Фёдарава, Пятру Цімафеевічу Мсціслаўцу ў горадзе Мсціславе, у якім ён нарадзіўся.
Устаноўлены ў 1986 годзе на Першамайскай вуліцы (цяпер Кармеліцкай) паміж будынкамі былых мужчынскай гімназіі і езуіцкага касцёла. Аўтарам помніка стаў скульптар Мікалай Маліноўскі, для якога гэта была таксама дыпломная праца[1]. Кнігадрукар прадстаўлены ў манаскім адзенні яшчэ ў юнацкім узросце, мабыць, перад пераездам у Маскву. Ён сядзіць на грудзе камянёў і паказвае рукой у бок Расіі[2].
У 2001 годзе на Цэнтральнай плошчы горада падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ўстаноўлены другі помнік друкару.
Зноскі
- ↑ Край у часы Вялікага княства Літоўскага (1230 - 1569 гг.)(недаступная спасылка)
- ↑ МСТИСЛАВЕЦ ПЕТР(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2019. Праверана 7 лютага 2015.
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл. — С. 307
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнік Пятру Мсціслаўцу (Мсціслаў, каля езуіцкага касцёла)
- Помнік Пятру Мсціслаўцу (Мсціслаў, каля езуіцкага касцёла) на сайце Глобус Беларусі (руск.)