Портлендскі дзяржаўны ўніверсітэт
Портлендскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Portland State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Portland State University |
Заснаваны | 1946 |
Рэктар | Ann Cudd[d] |
Студэнты | 23 640[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Портленд, Арэгон, ЗША |
Сайт | pdx.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Портлендскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Portland State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Портленд у штаце Арэгон, ЗША.
Агульная характарыстыка
Заснаваны ў 1946 годзе як вышэйшая навучальная ўстанова для ветэранаў Другой сусветнай вайны. На працягу наступных двух дзесяцігоддзяў ён ператварыўся ў чатырохгадовы каледж і атрымаў статус універсітэта ў 1969 годзе. Гэта адзін з двух дзяржаўных універсітэтаў Арэгона, размешчаных у вялікім горадзе. Універсітэт складаецца з сямі устаноўчых каледжаў, якія прапануюць ступені бакалаўра па 123 спецыяльнасцях і магістра па 117 спецыяльнасцях.
Структура
- Каледж адукацыі
- Каледж вольных мастацтваў і навук
- каледж мастацтваў
- Каледж гарадскіх і грамадскіх спраў
- Каледж інжынерыі і камп'ютарных навук
- Школа грамадскага здароўя
- Школа сацыяльнай працы
- Школа магістратуры
- Школа бізнесу
- Універсітэцкі ганаровы каледж
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Портлендскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы