Постайна[2] (славенск.: Postojna) — горад у паўднёва-заходняй частцы Славеніі, у рэгіёне Унутраная Крайна. Па дадзеных перапісу 2002 года насельніцтва горада — 8548 чалавек; насельніцтва ўсёй абшчыны — 14 581 чалавек. Размешчана за 45 км на паўднёвы захад ад Любляны. Праз горад праходзіць аўтамагістраль і чыгунка Любляна — Копер.