Правакацыя (гурт)
Правакацыя | |
---|---|
Жанр | панк-рок |
Гады | 1993—2000 |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень | беларуская |
Склад | Альгерд Бахарэвіч |
«Правака́цыя» — беларускі панк-рок гурт, які існаваў у 90-х гадах XX стагоддзя. Заснавальнікам і лідарам гурта быў Альгерд Бахарэвіч, які пісаў тэксты песень і з’яўляўся вакалістам. Тэксты песняў маюць найперш іранічна-палітычны характар, уяўляюць сабой своеасаблівы творчы пратэст.
Гісторыя
Гурт быў створаны ў 1993 годзе, дэбют адбыўся на першым фестывалі «Раздавім фашысцкую гадзіну» ў Мінску. У гады існавання гурт прымаў удзел у шматлікіх акцыях і фестывалях, сярод якіх варта адзначыць «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Вольныя танцы», «Хай што-небудзь адбудзецца», «Гэта ты, Моцарт?!», усяго было дадзена каля паўсотні канцэртаў. Акрамя Мінска гурт граў у Магілёве, Лагойску, Талачыне. Апошні канцэрт «Правакацыі» быў дадзены ў 2000 годзе ў мінскім клубе «Медыўм» сумесна з беларускім гуртом Hate to State і ірландскім Call Center. 22 лютага 2003 гурт уз’яднаўся, каб даць яшчэ адзін канцэрт, які адбыўся ў Талачыне.
Удзельнікі
За час існавання «Правакацыі» ў яе складзе грала 11 музыкаў. Фактычна, адзіным нязменным чальцом гурта з’яўляўся «Алежка» — Альгерд Бахарэвіч.
- Альгерд Бахарэвіч: спеў, тэксты
- Уладзімір Лушчынскі: ударныя
- Вольга Краўцова: бас-гітара (1999—2000)
- Паляжаеў Мікалай: бас-гітара (1997—1999)
- Андрэй Бараноўскі: гітара
- Максім Баравікоў: гітара
- Сяржук Мядзелка: спеў
Альбомы
У 1999 годзе гуртом быў запісаны і выдадзены адзіны студыйны альбом пад назвай «Звычайная раніца». Больш раннія запісы рабіліся ў хатніх умовах і распаўсюджваліся толькі сярод знаёмых. Альбом «Звычайная раніца» ўключае 8 кампазіцый:
- «Карычневае»
- «Не занадта»
- «Шэф у гістэрыцы»
- «Квітней, мая Быдляндыя»
- «Тан’я»
- «I Wanna Be Your Dog»
- «Нацыянальны сход»
- «Адчай»
Спасылкі
- Юрась Барысевіч. Іголка прозы. Ліставаньне з Альгердам Бахарэвічам (9 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2007. Праверана 15 сакавіка 2017.
- Фота з канцэрту ў Талачыне гурта «Правакацыя»
- Правакацыя на Last.fm