Праліў Крузенштэрна
Праліў Крузенштэрна — праліў у Ціхім акіяне, аддзяляе востраў Райкокэ ад скал Лавушкі (скала Коцікавая). Злучае Ахоцкае мора і Ціхі акіян. Адзін з найбольш буйных праліваў Курыльскай грады.
Даўжыня каля 15 км. Мінімальная шырыня 50 км. Максімальная глыбіня 1764 м. Бераг абрывісты, скалісты.
Салёнасць вады ў праліве складае ад 32,5 да 34,2 праміле. Плошча папярочнага сячэння праліва складае 40,84 км².
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.484