Працэс 72-х
Працэс 72-х — судовы працэс над удзельнікамі рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі ў Польскай Рэспубліцы.
Суд над беларускімі партызанамі адбыўся ў красавіку 1925 г. ў Гродне ў будынку акруговага суда. Партызаны, сярод якіх былі сяляне, рамеснікі і рабочыя, у 1922—1923 гг. дзейнічалі ва ўсходніх паветах Беластоцкага ваяводства і ў раёне Белавежскай пушчы. У 1922 г. яны разбурылі маёнтак князя Яна Друцкага-Любецкага ў Шчучыне і сядзібу асадніка каля Скідаля, узарвалі чыгуначны мост на р. Котра і інш. Суд прыгаварыў партызан да турэмнага зняволення.
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.