Прымаж Козмус
Прымаж Козмус | |
---|---|
англ.: Primož Kozmus | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
30 верасня 1979[1] (45 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 188 см |
Вага | 106 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прымаж Козмус (славенск.: Primož Kozmus; нар. 30 верасня 1979, Нова-Места, Славенія) — славенскі лёгкаатлет, які спецыялізуецца ў кіданні молата. Алімпійскі чэмпіён, чэмпіён свету.
Біяграфія
На Алімпійскіх гульнях 2000 года ў Сіднеі не прайшоў кваліфікацыю, заняўшы ў ёй, з вынікам 68,83 м, толькі 38-е месца. На Алімпійскіх гульнях 2004 года ў Афінах, з вынікам 78,56 м, заняў 6-е выніковае месца. На Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне заваяваў залаты медаль, перамогшы з вынікам 82,02 м.
На Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане стаў срэбным прызёрам, паказаўшы вынік 79,36 м, і больш за метр саступіўшы ў барацьбе за золата венгру Крысціяну Паршу.
На летніх чэмпіянатах свету заваяваў за сваю кар’еру па адным медалі ўсіх вартасцяў. Асабісты рэкорд (82,58 м) усталяваў 2 верасня 2009 года ў Цэле. Тройчы, у 2006, 2007 і 2008 гадах, прызнаваўся спартсменам года ў Славеніі.
Зноскі
- ↑ Primož Kozmus // World Athletics database