Прыморская Харватыя
Гістарычная дзяржава | |
Прыморская Харватыя | |
---|---|
лац.: Ducatus Chroatorum грэч. Χρωβατία | |
![]() Балканскі рэгіён у 850 годзе. |
|
8 стагоддзе — каля 925 г.
|
|
Сталіца |
Пастаянная адсутнічала. Нін Кліс Біяці Солін Кнін |
Мова(ы) |
лацінская, праславянская |
Афіцыйная мова | лацінская мова |
Рэлігія | хрысціянства (рымскае каталіцтва) |
Форма кіравання | Княства |
Князь | |
• канец 7 стагоддзя | Порга (першы архонт) |
• 810–821 | Борна |
• 910–925 | Таміслаў (апошні князь і першы кароль) |
Гісторыя | |
• 8 стагоддзе | Стварэнне |
• 7 чэрвеня 879 | Прызнанне Папы |
• каля 925 | Харватыя стала каралеўствам |
Гісторыя Харватыі |
---|
![]() |
Даславянскі перыяд |
Старажытнахарвацкая дзяржава |
Пад уладай Венгрыі |
|
Югаславія |
|
Рэспубліка Харватыя |
Прыморская Харватыя (харв.: Primorska Hrvatska, або Далмацынская Харватыя (харв.: Dalmatinska Hrvatska), Княства Харватыя (харв.: Kneževina Hrvatska) ці Княства харватаў (харв.: Kneževina Hrvata)) — сярэднявечнае харвацкае княства, якое было створана ў былой рымскай правінцыі Далмацыі. На працягу свайго існавання княства мела цэнтры ў Клісе, Соліне, Кніне, Біяці і Ніне, уключала ў сябе прымор’е альбо прыбярэжную частку сучаснай Харватыі і большую частку горнага хінтэрланда. Княства знаходзілася ў цэнтры супрацьстаяння паміж Каралінгскай імперыяй і Візантыйскай імперыяй за панаванне ў гэтай вобласці. У пачатку 9 стагоддзя з’явілася суперніцтва з Венецыяй, а таксама вяліся баі з Балгарскай імперыяй.