Псалом 71(72 паводле масарэцкай нумарацыі) адносіцца да ліку месіянскіх псалмоў, якія ў хрысціянстве ўспрымаюцца як правобразныя ці прарочыя ў адносінах да Ісуса Хрыста і некаторых евангельскіх падзей, якія адбыліся праз сотні і нават тысячу гадоў пазней часу напісання. Аўтарства прыпісваецца Давіду. Асноўная тэма гэтага псалма — слава і веліч Месіянскага царства.