Псамафа (спадарожнік)
Псамафа | |
---|---|
спадарожнік Нептуна | |
Першаадкрывальнік | Дэвід Джуіт, Джэн Кліна[d], Скот Шэпард, Matthew J. Holman[d] і John J. Kavelaars[d] |
Дата адкрыцця | 29 жніўня 2003 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 46 695 000 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,4617 |
Перыяд абарачэння | −9 128,74 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 49 exagram[1] |
Атмасфера | няма |
Псамафа (стар.-грэч.: Ψαμάθη) — нерэгулярны спадарожнік планеты Нептун са зваротным арбітальным абарачэннем. Названая ад імя адной з нерэід з грэчаскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Нептун X.
Гісторыя адкрыцця
Псамафа была адкрыта Скотам Шэпардам, Дэвідам Джуітам, Янам Клейнам у выніку назіранняў 29 і 30 жніўня 2003 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2003 N 1. Уласная назва была прысвоена 3 лютага 2007 года.
Характарыстыкі
Па арбітальных параметрах Псамафа мае блізкае падабенства з Несс. Гэтыя два спадарожнікі могуць быць фрагментамі ранейшага больш буйнога спадарожніка. Арбіта спадарожніка па памерах супастаўная з геліяцэнтрычнай арбітай: у апапасейдыі ён аддаляецца ад Нептуна на 67.700.000 км, а Меркурый у афеліі аддаляецца ад Сонца на 70 млн км. Затое перыяд звароту спадарожніка складае амаль роўна 25 гадоў.
Крыніцы
- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.