Пудаж[1] (руск.: Пудож, карэл.: Puudoži) — горад (з 1785 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Пудажскага раёна Карэліі. Насельніцтва 10,1 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1382 годзе.
Горад размешчаны на беразе ракі Водла, за 25 км ад упадзення яе ў Анежскае возера, за 197 км ад чыгуначнай станцыі Мядзведжая Гара і 352 км ад Петразаводска.
Дрэваапрацоўка, харчовая прамысловасць, распрацоўка радовішч граніта, тытана-магніевых руд.