Пул[2] (англ.: Poole) — горад на англійскім узбярэжжы Ла-Манша, з якім суседнічае адзін з найбуйнейшых англійскіх курортаў — Борнмут. Пул займае паўночны бераг паўзамкнёнага заліва Пул, у якім размешчаны запаведны востраў Браўнс. Вядомы як цэнтр для яхтсменаў.
У адміністрацыйным дачыненні Пул разглядаецца як унітарная адзінка ў складзе цырыманіяльнага графства Дорсет, рэгіён Паўднёва-Заходняя Англія. Унітарная адзінка ўтворана 1 красавіка 1997 года з раёна Пул неметрапольнага графства Дорсет.