Пяга́нкі[1] (Tadorna) — род вадаплаўных птушак сямейства Качыныя (Anatidae).
Даўжыня да 60 см, маса да 1,65 кг. Афарбоўка пярэстая: спалучэнне белага, чорнага і рыжага колераў.
Адрозніваецца 7[1] відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Аўстраліі, Афрыцы. Жывуць на марскіх узбярэжжах, у стэпавых, паўпустынных і пустынных ландшафтах па берагах азёр. Гняздуюцца ў норах, расколінах скал, пакінутых пабудовах, часам у кустоўі. Кормяцца пераважна расліннасцю, дробнымі беспазваночнымі.