Пітыускія астравы
Пітыускія астравы | |
---|---|
катал. Pitiüses, ісп. Pitiusas | |
Характарыстыкі | |
Найбуйнейшы востраў | Востраў Івіса |
Агульная плошча | 655,8 км² |
Насельніцтва | 142 599 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 217,44 чал./км² |
Размяшчэнне | |
38°42′00″ пн. ш. 1°27′00″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Балеарскія астравы |
Акваторыя | Міжземнае мора |
Краіна | |
Пітыу́скія астравы (катал.: Pitiüses, ісп.: Pitiusas) — група астравоў у Міжземным моры. Частка архіпелага Балеарскія астравы. Найбуйнейшыя астравы — Івіса і Фарментэра. Плошча — 655,8 км². Насельніцтва — 142 599 чал.
Назва астравоў паходзіць ад стар.-грэч.: Πιτυοῦσσαι («хваёвыя»). У старажытнасці былі базай кілікійскіх піратаў, знішчаных у 72 г. да н. э. рымлянамі. У нашы дні адміністрацыйна падпарадкаваны ўладам аўтаномнай супольнасці Балеарскія астравы. Падзяляюцца на 6 муніцыпалітэтаў. Развіты турызм.