Піт Мандрыян
Піт Мандрыян | |
---|---|
нідэрл.: Pieter Cornelis (Piet) Mondriaan | |
Імя пры нараджэнні | нідэрл.: Pieter Cornelis Mondriaan |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, архітэктурны чарцёжнік, ілюстратар, майстар афорту, дзеяч выяўленчага мастацтва, дызайнер мэблі |
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1872[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лютага 1944[5][1][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Pieters Cornelis Mondriaan[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Пітэр Карнеліс (Піт) Мандрыян (нідэр. Pieter Cornelis (Piet) Mondriaan, з 1911 — Mondrian; 7 сакавіка 1872, Амерсфарт — 1 лютага 1944) — мастак, які адначасова з Кандзінскім і Малевічам паклаў пачатак абстрактнага жывапісу.
Біяграфія
Нарадзіўся ў невялікім галандскім мястэчку Амерсфарт, у сям’і дырэктара мясцовай школы. Бацька не мог забяспечыць сям’ю, але падтрымаў талент сына, у 20 гадоў Мандрыян з’ехаў вучыцца ў Амстэрдам.
Пачынаў выкладчыкам малявання ў пачатковай школе, раннія працы — пейзажы Галандыі ў духу імпрэсіянізму. Захапіўся тэасофіяй Алены Блавацкай. Глыбока ўспрыняў шуканні кубізму на выставе кубістаў у Амстэрдаме (1911). У 1912 пераехаў у Парыж, у знак пачатку новага жыцця змяніў прозвішча на «Мандрыян».
Гады Першай сусветнай вайны правёў на радзіме, у 1915 годзе зблізіўся з мастаком Тэа ван Дусбургам, заснаваў з ім разам рух «Стыль» і аднайменны мастацкі часопіс. Часопіс стаў органам неапластыцызму — утопіі новай пластычнай культуры як лімітавай свядомасці ў скрупулёзнай перадачы абагульненай прыгажосці і ісціны самымі аскетычнымі сродкамі, асноўнымі, першаснымі маляўнічымі тонамі, лініямі, формамі Гэты нефігуратыўны кірунак Мандрыян паслядоўна развіваў у Францыі, дзе пражыў з 1919 па 1938, затым у Вялікабрытаніі, а з 1940 — у ЗША.
У амерыканскі перыяд сваёй творчасці паспрабаваў прыстасаваць прынцыпы неапластыцызму для перадачы дынамічных эфектаў («Бугі-вугі на Брадвеі»). Памёр ад запалення лёгкіх 1 лютага 1944 года і быў пахаваны на могілках Cypress Hills у нью-ёркскім Брукліне.
Зноскі
- ↑ а б Piet Mondriaan
- ↑ Pieter Cornelis Mondriaan — 2009.
- ↑ а б The Other Interface Праверана 20 мая 2024.
- ↑ а б в RKDartists
- ↑ Мондриан Пит // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Мондриан Пит // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 20 чэрвеня 2024.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ Beeldene Kunst in Noord-Brabant
- ↑ https://www.tate.org.uk/art/art-terms/a/abstraction-creation Праверана 18 кастрычніка 2018.
- ↑ http://americanabstractartists.org/current-members/past/ Праверана 20 кастрычніка 2018.