П’ер Алешынскі
П’ер Алешынскі | |
---|---|
фр.: Pierre Alechinsky | |
Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1927[1][2][…] (96 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Nicolas Alquin[d] і Ivan Alechine[d] |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, мастак-гравёр, пісьменнік, ілюстратар, майстар афорту, кераміст, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Месца працы | |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм, CoBrA, ташызм, абстрактны экспрэсіянізм і лірычная абстракцыя[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
П’ер Алешынскі (фр.: Pierre Alechinsky; нар. 19 кастрычніка 1927 года, Брусель) — бельгійскі жывапісец, графік, мастак кнігі.
Біяграфія і творчасць
Нарадзіўся ў сям’і яўрэйскіх выхадцаў з Расіі. З 1944 па 1948 год вывучаў кніжную ілюстрацыю, друкарскую справу і фотамайстэрства ў Вышэйшай нацыянальнай школе архітэктуры і дэкаратыўнага мастацтва ў Бруселі. У 1945 адкрыў для сябе жывапіс А. Мішо і Ж. Дзюбюфэ. Сам пачаў займацца жывапісам у 1947 годзе. У 1949 годзе далучыўся да авангарднай групы «КОБРА» (К. Датрэмон, К. Апел, А. Ёрн), удзельнічаў у першай і другой выставах групы ў Амстэрдаме і Льежы. Пасля распаду групы пасяліўся ў Парыжы (1951), зблізіўся з колам сюррэалістаў, пазнаёміўся з А. Джакамеці, Б. ван Вельдэ, В. Браўнерам. У 1954 годзе адбылася першая персанальная экспазіцыя Алешынскага ў адной з галерэй Парыжа, у 1955 годзе — у Палацы выяўленчых мастацтваў у Бруселі, у 1958 годзе — у Лондане, у 1960 годзе — на Венецыянскай біенале, дзе ён прадстаўляў Бельгію. У 1960-х гадах Алешынскі перайшоў да больш цякучых матэрыялаў (туш), захапіўся ўсходняй каліграфіяй, зблізіўся з кітайскім жывапісцам Уолесам Тынгам (англ. Wallace Ting), які жыве з ЗША, у 1965 годзе пад яго ўплывам пачаў працаваць акрылавымі фарбамі ў тэхніцы, блізкай да («Сентрал-Парк», 1965). У тым жа годзе Андрэ Брэтон запрасіў Алешынскага ўдзельнічаць у Х Міжнароднай выставе сюррэалістычнага мастацтва.
Зноскі
- ↑ Pierre Alechinsky
- ↑ Pierre Alechinsky — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ http://aa.xtraz.net/ca/cerca
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
- ↑ https://www.lalibre.be/archives-journal/2018/10/22/bio-express-7FKG5YNLKRGBFGSIXWADRMEGCQ/
- ↑ Le Monde / J. Fenoglio — Paris: Société éditrice du Monde, 1944. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694