П’ер-Луі Ліёнс
П’ер-Луі Ліёнс | |
---|---|
фр.: Pierre-Louis Lions | |
![]() | |
Дата нараджэння | 11 жніўня 1956[1] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Жук-Луі Ліёнс[d] |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэматычны аналіз, дыферэнцыяльнае ўраўненне ў частковых вытворных[d], матэматыка[3] і варыяцыйнае злічэнне[3] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][5] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Хаім Брэзіс[d][6] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
П’ер-Луі Ліёнс (нар. 11 жніўня 1956, Грас) — французскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі. Унёс значны ўклад у рашэнні нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў.
Біяграфія
Сын французскага матэматыка Жака-Луі Ліёнса. Вучыўся ў Вышэйшай нармальнай школе Парыжа з 1975 па 1979 гады, вырашыў прысвяціць сябе навукова-даследчай працы ў галіне прыкладной матэматыкі і як вынік у 1979 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ва Універсітэце Парыж VI пад кіраўніцтвам Брэзі. У 1979—1981 гадах працаваў у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў. З 1981 па 1992 гады выкладаў ва Універсітэце Парыж-Дафін. З 1992 года выкладаў у Політэхнічнай школе Парыжа. У 2002 годзе прызначаны прафесарам у Калеж дэ Франс, дзе ён загадваў кафедрай «Дыферэнцыяльныя ўраўненні ў частковых вытворных і іх прымяненне». У 2006 годзе назначаны членам Вышэйшага савета Францыі па пытаннях навукі і тэхналогій, у 2009 годзе назначаны прэзідэнтам Вышэйшай нармальнай школы Парыжа.
Узнагароды
- Прэмія фонду Дуаста-Блютэ Французскай акадэміі навук (1986)
- Прэмія IBM (1987)
- Прэмія Філіпа Морыса за ўклад у навуку (1991)
- Прэмія Ампера Французскай акадэміі навук (1992)
- Філдсаўская прэмія (1994)
- Прэмія Томсан (2004)
- Камандор ордэна Ганаровага легіёна (2013)
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1038560152 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 1 сакавіка 2023.
- ↑ list of professors at Collège de France
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1038560152 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ www.ae-info.org