Заступнікам горада лічыцца святы Беліна. Свята горада — 26 лістапада.
Упершыню згаданы пад назвай Радыга ў 838 годзе. Пасля разбурэння старажытнай Адрыі мадзьярамі (920) сюды перабраўся мясцовы біскуп і заняўся ўмацаваннем паселішча. У Сярэднія вякі — валоданне феадальных кіраўнікоў з суседняга Эстэ. У 1482 г. перайшоў з рук Ферары да Венецыянскай рэспублікі, а пасля яе падзення (1797) — да Габсбургаў. Напалеон даў тытул герцага Равіга свайму фаварыту Савары.