Ражанка (напой)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ec/Latte_022.jpg/192px-Latte_022.jpg)
Ра́жанка — кісламалочны выраб (напой), які вырабляюць з каровінага адтопленага малака праз сумеснае кісламалочнае і спіртавае браджэнне. Заквашванне робяць тэрмафільнымі малочнакіслымі стрэптакокамі і чыстымі культурамі балгарскай палачкі, сквашваецца на працягу 3—6 гадзін. Мае жоўта-бурае адценне і традыцыйны кісламалочны смак. Фактычна з'яўляецца адным з гатункаў ёгурту без смакавых дабавак.