Разалінда (спадарожнік Урана)

Разалінда
спадарожнік Урана
Першаадкрывальнік Stephen P. Synnott[d] і КА Вояджэр-2
Дата адкрыцця 13 студзеня 1986
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 69 926,795 ± 0,053 км[1]
Эксцэнтрысітэт 0,00011 ± 0,000103[1]
Перыяд абарачэння 0,558459529 ± 0 суткі[1]
Фізічныя характарыстыкі
Маса 250 exagram[2]
Шчыльнасць каля 1,33 gram per cubic centimetre
Атмасфера няма

Разалінда (англ.: Rosalind) — унутраны спадарожнік планеты Уран. Была адкрыта 13 студзеня 1986 года па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 4. Названая ад імя персанажа з п’есы Шэкспіра «Як вам гэта спадабаецца». Таксама пазначаецца як Уран XIII.

Разалінда належыць да групы Порцыі, якая таксама ўключае ў сябе Біянку, Крэсіду, Дэздэмону, Джульету, Порцыю, Купідона, Белінду і Пердыту. У гэтых спадарожнікаў падобныя арбіты і фотаметрычныя ўласцівасці. За выключэннем арбіты, радыуса ў 36 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Разалінду практычна нічога не вядома.

На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Разалінда выглядае амаль як шар, суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжнага складаюць 0,8-1,0. Паверхня мае шэры колер.

Крыніцы