Развіццё сельскай мясцовасці
Развіццё сельскай мясцовасці — комплекс дзеянняў, накіраваных на павышэнне якасці жыцця і эканамічнага дабрабыту жыхароў сельскіх населеных пунктаў, а таксама барацьбу з так званым крызісам сяла — неспрыяльнымі эканоміка-дэмаграфічнымі тэндэнцыямі, якія назіраюцца ў сельскай мясцовасці ў апошнія дзесяцігоддзі. Гэта паняцце ўключае як павелічэнне эфектыўнасці традыцыйных сельскіх заняткаў, так і развіццё больш сучасных галін, у першую чаргу турызму. Дзяржаўныя дэпартаменты і праграмы, прыватныя фонды і даследчыя арганізацыі, якія працуюць у гэтай сферы, існуюць па ўсім свеце.
Цікавыя факты
- У 2018 годзе ў Беларусі адкрылася школа-лабараторыя па развіцці сельскай мясцовасці Мінскай і Гомельскай абласцей «VioskaLab»[1].
Зноскі
- ↑ VioskaLab: праграма для развіцця сельскай мясцовасці — adukacyja.info