Райнер Клімке
Райнер Клімке | |
---|---|
ням.: Reiner Klimke | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[2] |
Спецыялізацыя | конны спорт |
Нарадзіўся |
14 студзеня 1936[1] |
Памёр |
17 жніўня 1999[1] (63 гады) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 184 см[4] |
Вага | 66 кг[4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Райнер Клімке (ням.: Reiner Klimke, 14 студзеня 1936, Мюнстэр, Германія — 17 жніўня 1999, Мюнстэр, Германія) — нямецкі коннік, які выступаў у выездцы, доктар права. Шасціразовы алімпійскі чэмпіён (дзеліць рэкорд у гісторыі коннага спорту з Ізабель Верт), шасціразовы чэмпіён свету, васьміразовы чэмпіён Еўропы. Уладальнік найбольшай колькасці залатых алімпійскіх медалёў сярод усіх нямецкіх спартсменаў-мужчын. Апошні на дадзены момант мужчына, які перамог у асабістай выездцы на Алімпійскіх гульнях (у 1988—2016 гадах перамагалі толькі жанчыны). Сцяганосец зборнай ФРГ на Алімпійскіх гульнях 1988 года ў Сеуле.
Зноскі
- ↑ а б Reiner Klimke // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Virtual International Authority File — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 4 лістапада 2018.
- ↑ Les-Sports.info Праверана 13 мая 2020.
- ↑ а б Olympedia — 2006.