Ракавіцкія могілкі

Могілкі
Ракавіцкія могілкі
Cmentarz Rakowicki
50°04′32″ пн. ш. 19°57′14″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Горад Кракаў
Першае згадванне 1803 год
Дата заснавання 1803
Будаўніцтва 18031877 гады
Статус Ахоўваецца дзяржавай
Сайт zck-krakow.pl/13/… (польск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
План Ракавіцкіх могілак

Ракавіцкія могілкі (польск.: Cmentarz Rakowicki) — могілкі, размешчаныя ў Кракаве, Польшча. На Ракавіцкіх могілках пахаваны многія прадстаўнікі ваеннай, культурнай і грамадскай інтэлігенцыі Польшчы. Назва могілак паходзіць ад суседняй вуліцы Ракавіцкай.

Гісторыя

Ракавіцкія могілкі былі заснаваны ў 1803 годзе. Тэрыторыю ў 10 акраў купілі манахі з ордэна кармелітаў для арганізацыі могілак у сувязі з забаронай пахавання на могілках пры касцёлах, якія размяшчаліся ў межах Кракава. Кошт стварэння быў аплачаны муніцыпалітэтам Кракава і суседніх вёсак. Першыя пахаванні адбыліся ў студзені 1803 года.

Ракавіцкія могілкі неаднаразова пашыраліся. У 1836 годзе кармеліты дакупілі яшчэ 10 гектараў. У 1840 годзе могілкі былі абнесены сцяной. У 1863 годзе кракаўскі муніцыпалітэт выкупіў зямлю ў кармелітаў і далучыў да могілак 5 гектараў, каб хаваць на новым участку ахвяр эпідэміі. Яшчэ адно пашырэнне адбылося ў 1866 годзе. На мяжы 1933 і 1934 гадоў могілкі пашырыліся на поўнач.

6 чэрвеня 1856 года быў выдадзены дазвол на будаўніцтва могілкавай капліцы ў імя Уваскрэсення Хрыстова, будаўніцтва якой завяршылася 1861—1862 гг. У 1877 годзе быў пабудавана адміністрацыйны будынак. У 1918 годзе на могілках быў вылучаны ўчастак для асобных вайсковых могілак № 388.

7 чэрвеня 1976 года могілкі былі ўнесены ў рэестр помнікаў культуры Малапольскага ваяводства (№ А-584).

Гістарычная каштоўнасць могілак

Могілкі з'яўляюцца месцам пахавання як звычайных жыхароў Кракава, так і вядомых прадстаўнікоў польскай інтэлігенцыі. На іх пахаваны польскамоўныя пісьменнікі, музыканты, навукоўцы, прадстаўнікі вядомых сем'яў, барцоў за незалежнасць, палітычных і грамадскіх дзеячаў, удзельнікі польскіх паўстанняў, ахвяры сусветных войнаў.

Могілкі маюць значную гістарычную і мастацкую каштоўнасць. Некаторыя надмагіллі створаны архітэктарамі Феафілам Жабраўскім, Славомірам Аджывольскім, скульптарамі Тадэвушам Блатніцкім, Вацлавам Шыманоўскім і іншымі.

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках

  • Тадэвуш Айдукевіч (1852—1916) — мастак
  • Тэадор Аксянтовіч (1859—1938) — мастак
  • Алесь Гарун (1887—1920) — паэт і публіцыст
  • Уладзіслаў Людвіг Анчыц (1823—1883) — паэт і публіцыст
  • Міхал Балуцкі (1837—1901) — пісьменнік
  • Ежы Самуэль Бантке (1768—1835) — гісторык
  • Адам Бродзіш (1906—1986) — акцёр
  • Стэфан Бушчынскі (1821—1892) — пісьменнік
  • Караль Вайтыла старэйшы (1879—1941) — бацька папы рымскага Іаана Паўла II
  • Леў Львовіч Гэц (1896—1971) — мастак
  • Амброзі Грабоўскі (1782—1868) — гісторык
  • Марак Грахута (1945—2006) — кампазітар
  • Ігнацы Дашынскі (1866—1936) — палітычны і дзяржаўны дзеяч, публіцыст
  • Антаніна Даманская (1853—1917) — пісьменніца
  • Мар’ян Дубецкі (1838—1926) — польскі гісторык і пісьменнік, педагог
  • Ян Завейскі (1854—1922) — архітэктар
  • Раман Інгардэн (1893—1970) — філосаф
  • Караль Іржыкоўскі (1873—1944) — літаратурны крытык, кінакрытык, паэт, белетрыст, драматург.
  • Генрык Ёрдан — прафесар гінекалогіі і акушэрства, грамадскі дзеяч
  • Барбара Квяткоўская-Лас (1940—1995) — кінаактрыса
  • Людовік Касіцкі (1793—1846) — гісторык
  • Адам Станіслаў Красінскі (1810—1891) — віленскі біскуп, прапаведнік, філолаг, паэт, перакладчык.
  • Леапольд Лефлёр (1827—1898) — мастак
  • Кшыштаф Літвін (1935—2000) — акцёр
  • Хелена Маджаеўская (1840—1909) — актрыса
  • Марыян Маралёўскі (1884—1963) — польскі гісторык мастацтва, педагог.
  • Ян Матэйка (1838—1893) — мастак
  • Юзаф Мехофер (1869—1946) — мастак
  • Аляксандр Міхальскі (1855—1904) — рускі геолаг
  • Ежы Новак (1923—2013) — акцёр
  • Юліян Новак (1865—1946) — навуковец-мікрабіёлаг, палітычны і дзяржаўны дзеяч
  • Павел Аляксандравіч Арлоў (1923—1945) — Герой Савецкага Саюза.
  • Уладзімеж Патасінскі (1956—2010) — генерал Войскі польскага
  • Уладзіслаў Пахвальскі (1860—1924) — мастак
  • Казімер Пахвальскі (1855—1940) — мастак
  • Юзаф Каспар Пахвальскі (1816—1875) — мастак
  • Мацей Сламчынскі (Джо Алекс) (1920—1998) — мастак
  • Пётр Стахевіч (1858—1938) — мастак
  • Ян Канты Стачкоўскі (1862—1929) — прэм’ер-міністр Польшчы ў 1918 годзе
  • Лешак Хердэген (1929—1980) — акцёр
  • Станіслаў Хлябоўскі (1835—1884) — мастак
  • Альберт Хмялеўскі (1845—1916) — манах
  • Вільгельм Фельдман (1868—1919) — драматург і публіцыст
  • Антоні Фертнер (1874—1959) — акцёр
  • Віслава Шымборска (1923—2012) — польская паэтэса. Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры.
  • Густаў Эрэнберг (1818—1895) — паэт

Галерея

Зноскі

Спасылкі