Ракі-пустэльнікі (Paguroidea) — сямейства (або надсямейства) дзесяціногіх ракападобных.
Апісанне
Даўжыня да 17 см. Брушка пазбаўлена цвёрдага покрыва, часта сустракаецца асіметрыя клюшняў і брушка, некаторыя канечнасці часам недаразвітыя.
Пашырэнне
Налічваецца каля 40 родаў, 600 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах. Кормяцца водарасцямі, бентасам, дэтрытам.
Асаблівасці біялогіі
Для аховы мяккага брушка звычайна пасяляюцца ў пустых ракавінахбруханогіх мапюскаў, часам у сцёблах бамбуку і інш. Ракавіну носяць з сабою, пры небяспецы цалкам хаваюцца ў яе, а вусце закрываюць клюшняй (адсюль назва). Па меры росту цела мяняюць ракавіну на больш умяшчальную.