Рамуальд Траўгут
Рамуальд Траўгут | |
---|---|
польск.: Romuald Traugutt | |
Нараджэнне |
16 студзеня 1826[1][2] |
Смерць |
5 жніўня 1864[1][2] (38 гадоў) |
Бацька | Людвіг Траўгут[d] |
Маці | Алаіза з Блоцкіх[d] |
Жонка | Антаніна Касцюшка[d] |
Дзеці | Алаіза Траўгут[d] |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Адукацыя | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Званне | генерал |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рамуальд Людвікавіч Тра́ўгут[3][4] (польск.: Romuald Traugutt; 16 студзеня 1826, в. Шастакова, Брэсцкі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 5 жніўня 1864, Варшава; Псеўданім: Кракоўскі) — генерал, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, адзін з яго кіраўнікоў.
Біяграфія
Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. З 1845 года служыў у расійскай арміі, удзельнік Крымскай вайны (1853—1856). У 1862 годзе, у чыне падпалкоўніка, пайшоў у адстаўку. Жыў у маёнтку Востраў на Кобрыншчыне, займаўся гаспадаркай.
Пасля пачатку паўстання, у красавіку 1863 года, сфарміраваў і ўзначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад. У баях каля вёскі Горкі тройчы нанёс паражэнне расійскім карным часцям. У чэрвені 1863 года з Брэсцкім атрадам Я. Ваньковіча зрабіў рэйд па Піншчыне і Паўночнай Валыні, але атрад Р. Траўгута панёс значныя страты, і ў ліпені 1863 года з дапамогай Э. Ажэшкі Р. Траўгут таемна выехаў у Варшаву. Атрымаў чын генерала, быў прадстаўніком паўстанцкіх уладаў за мяжой. У кастрычніку 1863 года кіраўнік Нацыянальнага ўрада ў Варшаве і фактычна дыктатар паўстання. Шмат зрабіў дзеля пашырэння сацыяльнай базы паўстання, надання яму новага размаху, рэарганізацыі ўзброеных сіл інсургентаў. Арыштаваны 30 сакавіка 1864 года. Паводле прыгавору ваеннага суда павешаны ў Варшаўскай цытадэлі.
У 1928 годзе ў мястэчку Свіслач устаноўлены помнік Р. Траўгуту, адноўлены ў 1989 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны ў СССР была створана польская дывізія імя Рамуальда Траўгута[4].
Крыніцы
- ↑ а б Romuald Traugutt // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б Brozović D., Ladan T. Romuald Traugutt // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ ЭГБ 2001.
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
- Чаропка В. Апошні дыктатар паўстання Рамуальд Траўгут // Беларускі гістарычны часопіс. № 8, 2005.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Dubiecki M. Romuald Traugutt i jego dyktatura podczas powstania styczniowego 1863—1864, Kijów 1911
- Миллер И. С. Ромуальд Траугут // За нашу и вашу свободу: Герои 1863 г. — М., 1964.
- Dunin-Wąsowicz K. Romuald Traugutt. Warszawa, 1980
- Бандарэнка М. Пра Рамуальда Траўгута // Полымя. 1999. № 8
- Кісялёў Г. Тра́ўгут Рамуальд Людвікавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 518. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Кісялёў Г. В. Тра́ўгут Рамуальд Людвікавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 519. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Игнат Михаевич. Мятежный генерал. — Минск: Конфидо, 2007, − 48 с. — ISBN 985-6777-07-0.
- Тра́угутт Рамуальд // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 173. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)