Распаўсюджванне COVID-19 у Індыі
Першыя выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 у Індыі былі зафіксаваны 30 студзеня 2020 года ў Трысуры, штат Керала[1].
24 сакавіка прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі абвясціў у краіне агульнанацыянальны каранцін тэрмінам на 21 дзень, пад дзеянне якога трапіла 1,4 мільярда жыхароў краіны[2].
Станам на 2023 год у краіне зафіксавана 44 млн выпадкаў заражэння, у тым ліку 531 тыс. смерцяў[3].
Агляд
Тэмпы распаўсюджвання COVID-19 у Індыі, паводле афіцыйных даных, істотна ніжэй, чым у большасці іншых краін: па стане на 19 сакавіка 2020 года 1 хворы ў Індыі заражаў 1,7 чалавек, тады як у суседнім Кітаі гэты каэфіцыент складаў 2,14, у Італіі — 2,34, а ў Іране — 2,73. Магчымымі тлумачэннямі гэтага факту могуць быць кліматычныя ўмовы Індыі ці своечасова праведзеныя каранцінныя мерапрыемствы[4]. Некаторыя эксперты мяркуюць, што рэальная колькасць інфіцыраваных ў Індыі моцна перавышае афіцыйныя дадзеныя з-за малой колькасці тэстаў[5].
Выканаўчы дырэктар праграм надзвычайных сітуацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Майкл Раян меркаваў, што Індыя як краіна з вопытам барацьбы з чорнай воспай і поліяміэлітам валодае «гіганцкімі магчымасцямі» па барацьбе з COVID-19[6].
Храналогія
У канцы студзеня 2020 года ў штаце Керала было выяўлена трое хворых COVID-19. Усе трое былі студэнтамі, што нядаўна вярнуліся з кітайскага горада Ухань, дзе пачалася пандэмія[7].
Рэзкі рост захворвання ў Індыі пачаўся ў сакавіку. Выпадкі захворвання былі зарэгістраваныя па ўсёй краіне, у асноўным яны былі звязаныя з людзьмі, якія вярнуліся з іншых краін. Да 10 сакавіка агульная колькасць заражаных у краіне дасягнула 50[8].
12 сакавіка адбыўся першы зарэгістраваны ў Індыі выпадак смерці захварэлага COVID-19: у штаце Карнатака памёр 76-гадовы мужчына, які вярнуўся з Саудаўскай Аравіі[9].
Да 15 сакавіка колькасць хворых у Індыі перавысіла адзнаку ў 100 чалавек[10]. Да 24 сакавіка хворых у Індыі стала больш за 500[11], а 28 сакавіка — больш за 1000 чалавек[12].
У сакавіку адным з ачагоў распаўсюджвання інфекцыі ў Індыі стала мячэць Нізамудын Марказ у Паўднёвым Дэлі, дзе ў пачатку сакавіка прайшоў рэлігійны сход з удзелам больш чым 1800 чалавек, з якіх 281 былі замежнымі грамадзянамі, уключаючы грамадзян Інданезіі, Вялікабрытаніі і Францыі. Да 31 сакавіка ў прыкладна 300 чалавек з іх з’явіліся сімптомы рэспіраторнага захворвання; як мінімум, у 24 чалавек з іх быў пацьверджаны дыягназ COVID-19[13]. Толькі ў штаце Тамілнад было выяўлена 50 хворых[14].
Рэакцыя
Панічныя куплі
На фоне распаўсюджвання інфармацыі аб COVID-19 і каранцінных мерапрыемстваў у індыйскіх гарадах назіраліся панічныя раскупкі ў прадуктовых крамах[15][16][17].
20 сакавіка, на наступны дзень пасля звароту прэм’ер-міністра Індыі Модзі да нацыі, рознічныя крамы Індыі зафіксавалі двухразовы рост продажаў[18].
21 сакавіка індыйская служба дастаўкі Grofers адзначыла рост анлайн-заказаў ва ўсіх штатах Індыі, уключаючы заказы прадуктаў харчавання, сродкаў для дэзінфекцыі і асабістай гігіены[19].
На фоне ажыятажнага попыту на прадукты харчавання Нарэндра Модзі запэўніў грамадзян, што ежы ў краіне дастаткова і заклікаў не паддавацца паніцы[20].
Уцёкі з-пад каранціну
У прэсе з’яўлялася інфармацыя пра уцёкі людзей з падазрэннем на COVID-19 з-пад дамашняга каранціну або бальніц[21][22]. У дачыненні да падобных асоб складаліся заявы ў паліцыю, праводзіліся вышуковыя мерапрыемствы[23][24][25].
Дэзінфармацыя і дыскрымінацыя
У Індыі атрымаў шырокае распаўсюджванне слых аб тым, што захварэць COVID-19 могуць толькі людзі, якія ядуць мяса. Гэта спарадзіла трэнд у індыйскім твітэры з хэштэгам «#NoMeat_NoCoronaVirus»[26]. Для стрымлівання гэтых чутак і прадухілення зніжэння продажаў прадукцыі жывёльнага паходжання шэраг прадстаўнікоў птушкагадоўчых кампаній, а таксама дзяржаўных дзеячаў правялі «курыную і яечную мелу» (кірмаш) у Хайдарабадзе. На ёй прадстаўнікі галіны і індыйскія дзяржаўныя дзеячы елі яйкі і курыныя сцягна. Наведвальнікі таксама маглі бясплатна паесці смажаную курыцу і яйкі[27].
Некаторыя індыйскія палітыкі заяўлялі, што каровіна мача і гной могуць «вылечыць» ад інфекцыі[28][29]. Прадстаўнік СААЗ абверг гэтыя прадузятасці і раскрытыкаваў палітыкаў, якія распаўсюджвалі дэзінфармацыюю[30][31].
У лютым і сакавіку з’явіліся даныя пра прыгнёт людзей з Паўночна-Усходняй Індыі (якая мяжуе з Тыбетам і М’янмай) у гарадах Чэнаі, Пуна і Хайдарабад на расісцкай глебе з сувязі з успышкай COVID-19[32][33][34]. Студэнты каледжа Кікоры Малі Дэлійскага ўніверсітэта, Інстытута сацыяльных навук Таты ў Мумбаі і іншых навучальных устаноў краіны таксама скардзіліся на расісцкі прыгнёт, нагодай для якога стаў распаўсюд інфекцыі[35][36][37].
Жыхары вёскі Карауна (Korauna) у акрузе Сітапур (штат Утар-Прадэш) скардзіліся на дыскрымінацыю, звязаную з падабенствам назвы вёскі і віруса[38].
Спасылкі
- Афіцыйны партал інфармацыі па COVID-19 (англ.)
- Актуальныя дадзеныя па распаўсюдзе COVID-19 у Індыі Архівавана 30 студзеня 2020. (англ.)
Заўвагі
- ↑ Kerala confirmed first novel coronavirus case in India (англ.). India Today (30 студзеня 2020).
- ↑ India coronavirus: Modi announces 21-day nationwide lockdown, limiting movement of 1.4bn people (англ.). The Independent (24 сакавіка 2020).
- ↑ "Coronavirus Pandemic (COVID-19)".
- ↑ One COVID-19 positive infects 1.7 in India, lower than in hot zones (англ.). The Indian Express (19 сакавіка 2020).
- ↑ Coronavirus: India defiant as millions struggle under lockdown (англ.). BBC (28 сакавіка 2020).
- ↑ India has tremendous capacity in eradicating coronavirus pandemic: WHO (англ.). The Economic Times (24 сакавіка 2020).
- ↑ Kerala Defeats Coronavirus; India's Three COVID-19 Patients Successfully Recover (англ.). The Weather Channel (14 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2020.
- ↑ Update on COVID-19 (англ.). Pib.gov.in (10 сакавіка 2020).
- ↑ India's first coronavirus death is confirmed in Karnataka (англ.). Hindustan Times (12 сакавіка 2020).
- ↑ Coronavirus - Number of confirmed cases in India crosses 100 (англ.). The Hindu (15 сакавіка 2020).
- ↑ COVID-19 cases cross 500 in India, death toll 10 (англ.). Telengana Today (24 сакавіка 2020).
- ↑ India has 909 active corona cases, total tally crosses 1,000 (англ.). Outlook India (28 сакавіка 2020).
- ↑ India event sparks massive search for Covid-19 cases (англ.). BBC News (31 сакавіка 2020).
- ↑ 50 Coronavirus Cases In Tamil Nadu After Delhi Mosque Event: 10 Points (англ.). NDTV.com (31 сакавіка 2020).
- ↑ Panicky shoppers clear out grocery shops (англ.). The Hindu (22 сакавіка 2020).
- ↑ No need for panic buying of milk (англ.). Ahmedabad Mirror (22 сакавіка 2020).
- ↑ No need for panic buying of milk, other dairy products, says Amul MD (англ.). The Economic Times (21 сакавіка 2020).
- ↑ Panic buying goes a notch up ahead of PM Modi's address (англ.). Economic Times (20 сакавіка 2020).
- ↑ Coronavirus: Govt monitors supplies to ease panic buying crunch (англ.). Hindustan Times (22 сакавіка 2020).
- ↑ Janata curfew, avoid panic buying, stay at home: PM Modi's 9 key messages for Indians (англ.). Times of India (19 сакавіка 2020).
- ↑ 11 coronavirus suspects in Navi Mumbai traced, readmitted (англ.). ANI News (18 сакавіка 2020).
- ↑ 5 coronavirus suspects escape from isolation ward of Nagpur hospital, all traced (англ.). Hindustan Times (14 сакавіка 2020).
- ↑ In Gujarat, 93 flouted self-isolation rules in 10 days, FIRs against 10 (англ.). The Indian Express (23 сакавіка 2020).
- ↑ Covidiots everywhere; cases of foreign returnees flouting home quarantine in rise (англ.). Deccan chronicle (23 сакавіка 2020).
- ↑ Passports of two NRIs to be cancelled for violating quarantine orders in Kasaragod (англ.). Mathrubhumi (24 сакавіка 2020).
- ↑ 'No Meat, No Coronavirus' Makes No Sense (англ.). The Wire (2 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2020.
- ↑ Amid COVID-19 fears, KTR relishes chicken and eggs to dispel rumours (англ.). The New Indian Express (3 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2020.
- ↑ Coronavirus: Can cow dung and urine help cure the novel coronavirus? (англ.). Times of India (5 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2020.
- ↑ Novel coronavirus can be cured with gaumutra, gobar claims Assam BJP MLA Suman Haripriya (англ.). Firstpost (5 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020.
- ↑ Novel Coronavirus Outbreak: "India's Response And Surveillance Has Been Quite Robust," Says WHO's Chief Scientist (англ.). NDTV (3 сакавіка 2020).
- ↑ India's coronavirus health myths fact-checked (англ.). BBC (19 сакавіка 2020).
- ↑ Northeast community fends off racist attacks with coronavirus (англ.)(недаступная спасылка). Pune Mirror (18 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2020. Праверана 7 красавіка 2020.
- ↑ We are the Coronavirus for few Indians': says people from North-east in Hyderabad (англ.). Newsmeter (21 сакавіка 2020).
- ↑ Covid-19: Northeast India Welfare Association complains of racism (англ.). Times of India (21 сакавіка 2020).
- ↑ Coronavirus outbreak: NE students at TISS report incidents of 'racism, harassment' (англ.). The Indian Express. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2020.
- ↑ 2 Students Allegedly Faced Racial Taunts Linked To Coronavirus In Kolkata (англ.). NDTV.com (17 сакавіка 2020).
- ↑ Coronavirus outbreak: NE students at TISS report incidents of 'racism, harassment' (англ.). Indian Express (21 сакавіка 2020).
- ↑ People confuse UP's Korauna for Corona; outsiders even won't take a phone call from village (англ.). ANI (29 сакавіка 2020).