Распаўсюджванне COVID-19 у Буркіна-Фасо
Па стане на 9 сакавіка 2023 года ў Буркіна-Фасо зарэгістравана 22 тысячы выпадкаў інфікавання COVID-19, з іх 396 пацыентаў загінулі[1].
Буркіна-Фасо стала шостай краінай Чорнай Афрыкі па часе фіксацыі прысутнасці інфіцыраваных COVID-19.
Храналогія
9 сакавіка 2020 года міністр аховы здароўя Буркіна-Фасо паведаміў, што ў пастара Мамаду Карамбіры і яго жонкі, якія вярнуліся з паездкі ў Францыю ва Уагадугу, сталіцу дзяржавы, быў знойдзены SARS-CoV-2, што зрабіла іх першымі пацверджанымі інфіцыраванымі ў Буркіна-Фасо. Абодва пацыенты былі ізаляваны[2]. 14 сакавіка было паведамлена, што пара ў парадку і неўзабаве можа быць выпісаная дамоў[3].
13 сакавіка быў пацверджаны трэці выпадак. Хваробай заразіўся чалавек, які меў непасрэдны кантакт з папярэднімі двума хворымі[4].
Па стане на 14 сакавіка ў краіне пацверджана ўсяго 7 выпадкаў. 5 з новазахварэўшых мелі прамы кантакт з першымі двума захварэўшымі. Адзін з іх — грамадзянін Вялікабрытаніі, які працаваў на залатой капальні ў краіне. Ён адправіўся ў адпачынак у Ліверпуль і вярнуўся 10 сакавіка транзітам праз Ванкувер і Парыж. Пацыент, а таксама 14 чалавек, якія падтрымлівалі з ім кантакт, былі змешчаныя ў ізалятар ва Ундзе[3].
Па стане на 14 сакавіка, вялося назіранне за дзесяткам падазроных выпадкаў[3].
15 сакавіка Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла 8 новых выпадкаў заражэння, у выніку чаго агульная колькасць інфіцыраваных COVID-19 у краіне дасягнула 15[5].
17 сакавіка колькасць інфіцыраваных у краіне вырасла да 20[6].
18 сакавіка ў Буркіна-Фасо было пацверджана ўжо 27 выпадкаў заражэння COVID-19[7]. У гэты ж дзень была зарэгістраваная першая смерць ад COVID-19 — памерла 62-гадовая пацыентка, якая пакутавала на дыябет і знаходзілася ў сардэчна-лёгачнай рэанімацыі[7].
Па даных Міністэрства аховы здароўя Буркіна-Фасо, на 19 сакавіка ў дзяржаве было 33 інфіцыраваных[8].
20 сакавіка колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння ўзрасла да 40. Міністр адукацыі заявіў, што ён атрымаў станоўчы вынік пры праходжанні тэсту на COVID-19[9].
21 сакавіка было пацверджана 64 выпадкі заражэння і 3 выпадкі смерці.
22 сакавіка колькасць выпадкаў заражэння дасягнула 75, а колькасць смерцяў павялічылася да пяці. Пяць інфіцыраваных, уключна з першай захварэўшай парай, былі вылечаны. Было пацверджана, што чатыры міністры таксама захварэлі.
23 сакавіка міністэрства аховы здароўя Буркіна-Фасо пацвердзіла, што колькасць пацверджаных выпадкаў інфікавання ў краіне дасягнула 114. Акрамя гэтага, паправіліся 2 чалавекі, у выніку чаго колькасць ачунялых павялічылася да сямі. Пасольства ЗША пачало арганізоўваць рэпатрыяцыю амерыканскіх грамадзян, арганізаваўшы 25 сакавіка рэйс з Уагадугу па маршруце да Вашынгтонскага аэрапорта імя Далеса.
Дзеянні ўладаў
11 сакавіка з-за пандэміі ўрад прыняў рашэнне забараніць да канца красавіка дзяржаўныя і прыватныя дэманстрацыі і мітынгі з удзелам больш за 50 чалавек[3]. У выніку гэтага быў адменены Нацыянальны тыдзень культуры[4].
З 16 па 31 сакавіка ў Буркіна-Фасо закрыліся ўсе дашкольныя, пачатковыя, сярэднія, прафесійныя, універсітэцкія і пасляродавыя навучальныя ўстановы. Адкрыццё навучальных устаноў запланавалі на 1 красавіка[3].
Па даных Міністэрства аховы здароўя, Буркіна-Фасо, з’яўляючыся вельмі беднай краінай, вылучыла на план па рэагаванні на пандэмію, паводле ацэнак, больш за 9 млрд франкаў КФА ЦБЗАГ (13 млн еўра)[4].
Заўвагі
- ↑ Dong, Ensheng; Du, Hongru; Gardner, Lauren (2020). "An interactive web-based dashboard to track COVID-19 in real time". The Lancet Infectious Diseases(англ.). 20 (5): 533–534. doi:10.1016/S1473-3099(20)30120-1. PMID 32087114.
- ↑ Aaron Ross (9 сакавіка 2020). "Burkina Faso Confirms First Cases of Coronavirus". U.S. News & World Report(англ.).
- ↑ а б в г д "Coronavirus (COVID-19) : 7 cas confirmés au Burkina". Burkina24(фр.). 14 сакавіка 2020.
- ↑ а б в "Coronavirus: un troisième cas confirmé au Burkina Faso". VOA Afrique(фр.). 14 сакавіка 2020.
- ↑ "Coronavirus au Burkina : Le compteur passe à 15 cas confirmés". L'Actualité du Burkina Faso 24h/24(фр.). 15 сакавіка 2020.
- ↑ "Africa Braces for Coronavirus, but Slowly". The New Your Times(англ.). 18 сакавіка 2020.
- ↑ а б "Burkina Faso reports Sub-Saharan Africa's first coronavirus death as WHO warns 'prepare for worst'". France 24(англ.). 19 сакавіка 2020.
- ↑ U.S. Embassy in Burkina Faso. COVID-19 Information (англ.) Архівавана 19 сакавіка 2020.
- ↑ "Burkina Faso minister tests positive for coronavirus". Anadolu Agency(англ.). 20 сакавіка 2020.