Распаўсюджванне COVID-19 у Польшчы
4 сакавіка 2020 года першым у краіне зарэгістраваным выпадкам COVID-19 стаў 66-гадовы мужчына, які прыехаў на аўтобусе з ФРГ[1][2]. З 14 сакавіка згодна з распараджэннем міністра аховы здароўя краіны Лукаша Шумоўскага ў Польшчы абвешчана становішча эпідэмічнай пагрозы[3], а з 15 сакавіка ўводзілася частковае абмежаванне перамяшчэння праз мяжу[4].
Урад заявіў аб адмене пасажырскага паветранага і міжнароднага чыгуначнага рухаў. Паколькі на тэрыторыі Польшчы ўсё яшчэ знаходзілася нямала ўкраінцаў, якія жадалі вярнуцца дадому, то па ўзгадненні з Польшчай 20 сакавіка 2020 гады тры цягнікі PKP Intercity Пшэмысль — Кіеў эвакуіравалі з Польшчы звыш 1150 грамадзян Украіны і трох замежнікаў[5].
Да канца сакавіка ўрад Польшчы ўводзіць шэраг сацыяльных абмежаванняў, накіраваных на прадухіленне гвалтоўнага росту ліку хворых. Абмежаванні былі ўведзены на доступ да паркаў і месцаў адпачынку, закрыты гарадскія станцыі пракату ровараў. Улады патрабавалі выконваць дыстанцыю ў два метры ад іншага чалавека за выключэннем тых выпадкаў, калі мама ці тата клапоцяцца аб дзіцяці падчас прагулкі або калі гаворка ідзе аб дапамозе чалавеку з абмежаванымі магчымасцямі. У Польшчы закрыліся ўсе салоны прыгажосці і цырульні, будаўнічыя крамы. Пры гэтым прадуктовыя крамы, аптэкі і крамы са сродкамі асабістай гігіены, працягнулі дзейнасць, але з 10 да 12 гадзін дня іх маглі наведваць толькі асобы старэйшыя за 65 гадоў[6].
Жорсткія абмежаванні былі накіраваны на затрыманне росту ліку хворых. Тым часам у Польшчы лік хворых каранавірусам працягваў расці. Станам на раніцу 15 красавіка зарэгістравана 7408 выпадкаў гэтай хваробы, у яе выніку памерлі 268 чалавек[7].
Па стане на 19 красавіка агульная лічба заражаных у Польшчы — 9082. Памерлі 350 пацыентаў. Па прычыне COVID-19 шпіталізаваныя 2482 асобы, у каранціне знаходзіліся 124 311 чалавек, а пад эпідэміялагічным наглядам — 17436. Выздаравелі 1040 чалавек[8].
29 красавіка міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі заявіў, што ў Польшчы больш людзей выздараўлівае, чым заражаецца вірусам. На гэтым фоне пачалі здымацца некаторыя абмежаванні, уведзеныя некалькі тыдняў таму ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса[9].
З 18 мая ў Польшчы нанава адкрываюцца бары, рэстараны, цырульні, салоны прыгажосці[10]. Станам на раніцу гэтага дня ў Польшчы налічвалася 18746 пацверджаных выпадкаў COVID-19, у тым ліку 929 памерлых асоб[11].
30 мая ў Польшчы адмяняецца нашэнне масак на вуліцы, у парках і іншых адкрытых месцах. 6 чэрвеня ў Польшчы адкрываюцца кінатэатры, тэатры, спартыўныя аб’екты, салярыі і масажныя салоны, хоць надалей застанюцца закрытымі дыскатэкі і музычныя клубы[12].
У ноч на 13 чэрвеня Польшча адкрыла межы з краінамі ЕС — Германіяй, Чэхіяй і Славакіяй. Кантроль на мяжы з Літвой быў адменены яшчэ 12 чэрвеня.
Выбары прэзідэнта Польшчы першапачаткова планаваліся на 10 мая, але галасаваньне перанеслі праз пандэмію каранавірусу COVD-19. Рашэнне пра перанос выбараў прымалася на фоне вострай палітычнай палемікі. Выбарчыя ўчасткі адкрыліся 28 чэрвеня. Паводле новаваўвядзенняў у польскае заканадаўства, выкліканыя эпідэміяй кранавіруса, прэзідэнцкія выбары ў Польшчы праходзілі па змяшанай сістэме — па пошце і традыцыйнае галасаванне на ўчастку.
Станам на 2023 год у краіне зафіксавана 6,3 млн выпадкаў заражэння, у тым ліку 119 тыс. смерцяў[13].
Заўвагі
- ↑ Thomson Reuters. Poland Reports First Coronavirus Case – Health Minister (4 сакавіка 2020). (англ.)
- ↑ Pierwszy przypadek koronawirusa w Polsce . gov.pl (4 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 9 сакавіка 2020. (польск.)
- ↑ Rozporządzenie Ministra Zdrowia z dnia 13 marca 2020 r. w sprawie ogłoszenia na obszarze Rzeczypospolitej Polskiej stanu zagrożenia epidemicznego. Архівавана 27 мая 2020. (польск.)
- ↑ Premier RP: zdecydowaliśmy się wprowadzić stan zagrożenia epidemicznego . Onet Wiadomości (13 сакавіка 2020). Праверана 13 сакавіка 2020.
- ↑ Евакуаційними поїздами з Польщі повернулися понад 1150 українців . hromadske.ua. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2020. Праверана 20 сакавіка 2020.
- ↑ polskieradio.pl
- ↑ polskieradio.pl
- ↑ polskieradio.pl
- ↑ polskieradio.pl
- ↑ polskieradio.pl
- ↑ polskieradio.pl
- ↑ polskieradio.pl
- ↑ "Coronavirus Pandemic (COVID-19)".