Расійскі нацыянальны даследчы медыцынскі ўніверсітэт імя М. І. Пірагова

Расійскі нацыянальны даследчы медыцынскі ўніверсітэт імя М. І. Пірагова
(РНДМУ)
Выява лагатыпа
Міжнародная назва Pirogov Russian National Research Medical University
Заснаваны 1906
Тып дзяржаўны універсітэт
Студэнты 9 000
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Расіі Расія: Масква
Узнагароды
ордэн Леніна
Сайт rsmu.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Расійскі нацыянальны даследчы медыцынскі ўніверсітэт імя М. І. Пірагова — расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у горадзе Масква.

Гісторыя

Гісторыя ўніверсітэта пачынаецца з 1906 года. Тады на Маскоўскіх вышэйшых жаночых курсах быў створаны медыцынскі факультэт. Затым курсы пераўтварылі ў Другі Маскоўскі дзяржаўны універсітэт, з якога ў 1930 годзе вылучыўся самастойны Другі Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які з 1946 па 1956 год насіў імя Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна. У 1956 годзе ВНУ атрымаў імя выбітнага рускага хірурга Мікалая Іванавіча Пірагова. 28 лістапада 1966 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР інстытут у сувязі з 60-годдзем быў узнагароджаны ордэнам Леніна. Пасля чаго ВНУ стаў вядомы як Другі Маскоўскі ордэна Леніна дзяржаўны медыцынскі інстытут імя Пірагова.

5 лістапада 1991 года распараджэннем Савета Міністраў РСФСР інстытут быў ператвораны ў Расійскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт.

У 2010 годзе, у год 200-годдзя з дня нараджэння Пірагова, яго імя было адноўлена ў назве ВНУ. У той жа год ВНУ атрымаў статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.[1]

Склад універсітэта

У сваім складзе РНДМУ імя М. І. Пірагова мае 8 факультэтаў[2]:

  • Лячэбны факультэт
  • Педыятрычны факультэт
  • Медыка-біялагічны факультэт
  • Міжнародны факультэт
  • Псіхолага-сацыяльны факультэт
  • Стаматалагічны факультэт
  • Факультэт падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі
  • Факультэт дадатковай прафесійнай адукацыі

Зноскі

Спасылкі